Свет

Фінляндыя супраць, каб Nord Stream праходзіў празь яе воды

Міністэрства навакольнага асяродзьдзя Фінляндыі рэкамэндавала кансорцыюму Nord Stream AG — апэратару газаправоду «Паўночны паток», які пройдзе па дне Балтыйскага мора, вывучыць альтэрнатыўны маршрут, які не праходзіць цераз тэрытарыяльныя воды Фінляндыі.

Марская частка газаправоду Nord Stream павінна прайсьці ў тэрытарыяльных водах і выключна ў эканамічных зонах Расеі, Нямеччыны, Фінляндыі, Швэцыі і Даніі. Пабудова марской часткі газаправоду ад Выбаргу да Грайфсвальду павінна пачацца ў 2010 годзе. Да кастрычніка 2008 году Nord Stream мае намер атрымаць дазвол на будаўніцтва.

Акцыянеры праекту — «Газпром» (51%), BASF, E.ON (по 20%), Gasunie (9%).

Міністэрства навакольнага асяродзьдзя Фінляндыі прапануе правесьці дасьледаваньні альтэрнатыўнага маршруту на поўдзень ад абтоку Готланд. Але Nord Stream паведаміла пра тое, што ня будзе праводзіць вывучэньне альтэрнатыўнага шляху ў сувязі зь вялікім суднаходзтвам і вялікай колькасьцю розных ліній электраперадачы ў гэтым раёне.

Фінляндыя таксама заклікала разгледзець маршрут, пры якім частка газаправоду пройдзе сушай.

Паводле newsru.com

Раней супраць пракладаньня газаправоду па дне Балтыскага мора выказаліся краіны ўсходняй Балтыі — Эстонія, Латвія, Літва — і Польшча. Эстонія наагул забараніла дасьледаваць дно ў сваіх тэрытарыяльных водах, якое там больш роўнае і мае большую глыбіню, чым ля берагоў Фінляндыі.

Кіраўніцтва гэтых краінаў мяркуе, што пракладаньне газаправоду па марскім дне дасьць Расеі магчымасьць газавага шантажу суседзяў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кітайскія аўто ўсё часцей сустракаюцца на беларускіх дарогах. Але ці варта іх купляць? Расказваюць уладальнікі

Кітайскія аўто ўсё часцей сустракаюцца на беларускіх дарогах. Але ці варта іх купляць? Расказваюць уладальнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская пра залёт расійскіх дронаў у Польшчу: Еўропа павінна адказаць адзінствам і сілай, каб спыніць гэтую агрэсію5

Apple прэзентавала ўльтратонкі iPhone Air, бяздротавыя навушнікі з функцыяй імгненнага перакладу і смарт-гадзіннік, які мерае ціск1

Дрон упаў на жылы дом у Польшчы

Дар‘я Шманай: Адчуваю сябе масквічкай28

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА48

У Новай Зеландыі бацька забраў траіх дзяцей і чатыры гады жыў з імі ў лесе. Ён загінуў у выніку перастрэлкі з паліцыяй2

Дзяўчаты ламаюць сабе ногі, каб паменшыць рост — лічыцца, што аперацыя дапаможа знайсці каханне6

Палітвязень Паднябенны павесіўся ў ШІЗА магілёўскай калоніі4

Польшча збірае экстранную раду бяспекі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кітайскія аўто ўсё часцей сустракаюцца на беларускіх дарогах. Але ці варта іх купляць? Расказваюць уладальнікі

Кітайскія аўто ўсё часцей сустракаюцца на беларускіх дарогах. Але ці варта іх купляць? Расказваюць уладальнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць