Грамадства44

Шорац: У кожным раёне Мінска пабудуюць недарагі басейн сучаснай еўрапейскай канструкцыі

Старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац распавёў у інтэрв'ю БелТА пра тое, чаго не хапае Мінску і як зрабіць яго лепшым. Ён таксама закрануў праблемныя пытанні, дзе ў Мінску правесці вольны час і як зрабіць горад больш прывабным для турыстаў.

— У кожным раёне Мінска плануецца ўвесці ў эксплуатацыю па адным басейне. Як хутка будуць рэалізаваны гэтыя планы?

— Да нас звярнуўся ўрад Венгрыі з прапановай пракрэдытаваць на даволі льготных умовах будаўніцтва спартыўных аб'ектаў. Разглядаецца магчымасць прыцягнення гэтых крэдытных рэсурсаў для будаўніцтва басейнаў. Хачу падкрэсліць, гэта будуць модульныя басейны сучаснай еўрапейскай канструкцыі, у першую чаргу прызначаныя для аздараўлення, а не для правядзенння спаборніцтваў міжнароднага ўзроўню.

Мы імкнёмся да таго, каб суадносіны цана-якасць былі аптымальныя.

Вядома, будзе аб'яўлены тэндар на будаўніцтва, магчыма, нехта акрамя венграў прапануе свой варыянт. Думаю, на працягу трох гадоў мы пабудуем па басейне ў кожным раёне.

— На сустрэчах з працоўнымі калектывамі, моладдзю, журналістамі вы неаднаразова паўтаралі, што Мінгарвыканкам адкрыты для прапаноў і ініцыятыў. Хтосьці ўжо адгукнуўся на гэты заклік, былі цікавыя прапановы?

— На сённяшні дзень падтрымана толькі прапанова маладзёжнага цэнтра вулічнай культуры і спорту «ProКач».

У час сустрэчы са мной маладыя людзі паказалі, дзе можна стварыць пляцоўкі для заняткаў экстрэмальнымі відамі спорту.

Адна з іх — стацыянарная — размесціцца на вуліцы Сталетава. Тут жа будуць устаноўлены турнікеты для заняткаў спортам. Яшчэ адна пляцоўка — перасовачная — з'явіцца каля Палаца спорту каля крытага катка.

Гэта прапанова будзе абавязкова рэалізавана. Мінгарвыканкам набудзе абсталяванне, а маладыя людзі сваімі сіламі яго ўстановяць і будуць абслугоўваць.

— Мінск набірае папулярнасць сярод замежных турыстаў. Гэтаму пасадзейнічала і правядзенне ў беларускай сталіцы чэмпіянату свету па хакеі. Якія меры прымаюцца для таго, каб павялічыць прыток замежных гасцей?

— Нядаўна я размаўляў з буйным прыватным тураператарам, які займаецца ўязным турызмам.

Кіраўнік фірмы адзначыла, што больш за адзін дзень у Мінску турысту рабіць няма чаго.

Я папрасіў яе прадставіць сваё бачанне таго, што трэба зрабіць гарадскім уладам, каб турысты заставаліся не на адзін-два дні, а значна даўжэй. Чакаем прапаноў. 

Я таксама лічу, што сталіцы неабходна адзінае агенцтва, якое будзе займацца прыцягненнем турыстаў, лагістыкай размяшчэння зыходзячы з патрабаванняў пражываючых. Пакуль жа гэта работа вядзецца разрознена цэнтрамі ў мінскіх гасцініцах. Каб пераламаць сітуацыю, мы створым на базе ўпраўлення бытавога і гасцінічнага абслугоўвання насельніцтва Мінгарвыканкама асобную структуру, якая будзе займацца ў цэлым уязным турызмам.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі11

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Усе навіны →
Усе навіны

Раптоўна памёр адзін з начальнікаў брэсцкай міліцыі16

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі20

Пастаўкі ракет «Тамагаўк» ва Украіну малаймаверныя — Reuters5

«У цэлым водгукі станоўчыя». У Мінгарвыканкаме расказалі пра вынікі забароны смартфонаў у школах

Чым цяпер займаецца экс-удзельнік гурту ЛСП Пятро Клюеў?4

Украінскія дроны атакавалі важны хімзавод у Пермскім краі4

Лукашэнка прапанаваў Германіі аднавіць адносіны, здымаючы памежныя і іншыя бар'еры8

Пратэсты «пакалення Z» у Марока — забітыя тры чалавекі3

Ты спіш, а мозг працуе. Як з дапамогай простага трука рашаць у сне праблемы і нараджаць ідэі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі11

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць