Улада66

Дэпутат Кулакоўскі: Больш свабодных СМІ ў Беларусі, чым дзяржаўныя, няма

У Беларусі для забесьпячэньня больш поўнай абароны правоў журналістаў насьпела неабходнасьць унесьці некаторыя папраўкі ў закон аб сродках масавай інфармацыі, мяркуе старшыня Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Палаты прадстаўнікоў.

У Беларусі для забеспячэння больш поўнай абароны правоў журналістаў наспела неабходнасць унесці некаторыя папраўкі ў закон аб сродках масавай інфармацыі. Такую думку ў размове з карэспандэнтам БЕЛТА выказаў старшыня Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Юрый Кулакоўскі.

«Паводле існуючага сёння закона, на журналіста могуць падаць у суд праз 10 і праз 20 гадоў пасля выхаду ў свет яго публікацыі. Павінен быць устаноўлены тэрмін даўнасці для звароту ў суд таго, каго не задавальняе публікацыя, напрыклад, на працягу года», — лічыць парламентарый.

Пажадана таксама, дадаў ён, стварыць у рэспубліцы пэўны кодэкс паводзін журналіста. «Мы, напэўна, яшчэ не дайшлі да гэтага, але гэта трэба рабіць. Журналіст павінен разумець, што мяне можна здымаць у рабочым кабінеце ў час выканання службовых абавязкаў, але не трэба здымаць, калі я наведваю гастраном, і паведамляць чытачам, што я там купляю», — адзначыў Юрый Кулакоўскі.

На яго думку, дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі ў Беларусі з’яўляюцца самымі свабоднымі ў сваёй дзейнасці.

«Я лічу, што больш свабодных сродкаў масавай інфармацыі, чым дзяржаўныя, няма. Мы цудоўна разумеем, што той, хто плаціць, той і заказвае музыку. Дзяржаўным СМІ не паступае спецыяльных заказаў некага «раскруціць» або некага абліць граззю за канкрэтныя канверты грошай», — сказаў дэпутат.

БЕЛТА

Каментары6

Цяпер чытаюць

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Для ЗША будзе вялікай абразай, калі я не атрымаю Нобелеўскую прэмію20

Вясельнага фатографа з Мінска асудзілі па трох палітычных артыкулах, назвалі тэрарыстам і пасадзілі ў калонію2

Ва Украіне з'явіліся новыя банеры, адрасаваныя беларусам9

Антонаўка даражэйшая за бананы. Пачым цяпер прадаюць яблыкі?6

У Мінску ўсё ж назвалі прыпынкі ў гонар «паляка-рэваншыста» і «русафоба», супраць якіх марна ваявала Бондарава22

На польскай мяжы знікла чарга з легкавых аўтамабіляў1

Павел Дураў кажа, што яго атруцілі ў 2018 годзе: Я не мог дыхаць і нічога не бачыў. Думаў, гэта канец4

Берлінскі беларус напісаў, як у Мінску бедна, тандэтна і нудна. Яму рэзка адказаў Стась Карпаў59

«Чытала, што вашы хлопцы — супермены». Беларус паляцеў у Інданезію і там пазнаёміўся з жонкай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць