Грамадства

Былы гендырэктар «Крычаўцэментнашыфера» асуджаны на 10 гадоў зняволення

Крычаўскі раённы суд 14 ліпеня прыгаварыў былога гендырэктара прадпрыемства «Крычаўцэментнашыфер» Леаніда Скоцкага да дзесяці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і забаронай на працягу пяці гадоў займаць пасады, звязаныя з кантрольна-размеркавальнымі функцыямі. 

Крычаўскі раённы суд 10 сакавіка пачаў разгляд крымінальнай справы былога гендырэктара, які абвінавачваўся на падставе ч. 3 арт. 424 (злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі), ч. 1 і 2 арт. 430 (атрыманне хабару) КК. Паводле даных следства, ён незаконна атрымаў у агульнай складанасці 214 млн. рублёў. Следчыя ўстанавілі, што падазраваны мае дачыненне да 12 эпізодаў пабораў грашовых сродкаў з прэмій рабочых завода. Абвінавачваны прызнаў сваю віну, пакрыў незаконна атрыманыя грошы і напісаў прашэнне аб памілаванні, аднак яно не было здаволена. Пасля падсудны стаў заяўляць, што прызнае віну толькі часткова, а следства яго падманула з памілаваннем. 

«Публічна была абвешчана рэзалютыўная частка. Суддзя таксама ўдакладніла, што тэрмін, на які асуджаны Скоцкі, скарачаецца на адзін год па амністыі, акрамя таго, яму залічваюцца амаль два гады, якія ён правёў у СІЗА. Яго арыштавалі 17 верасня 2013 года, атрымліваецца, што яму крыху больш за сем гадоў засталося», — паведаміў рэдактар крычаўскай незалежнай газеты «Вольны горад» Сяргей Няроўны. 

Паводле яго слоў, падсудны змяніўся ў твары пасля абвяшчэння тэрміну. «Калі суддзя ў яго запытала, ці зразумелы прыгавор, ён паніклым голасам сказаў: «Не, не зразумелы». І яна дадаткова растлумачыла, паведаміўшы, што ён можа абскардзіць прыгавор праз суд Крычаўскага раёна ў Магілёўскім абласным судзе», — сказаў Няроўны. 

Пракурор Крычаўскага раёна Уладзімір Трывайла, які выступаў на працэсе дзяржаўным абвінаваўцам, запатрабаваў у якасці пакарання 12 гадоў пазбаўлення волі. Адвакат былога гендырэктара «Крычаўцэментнашыфера» прасіў вызваліць падабароннага з-пад варты. 

Справа Леаніда Скоцкага выклікала вялікі грамадскі рэзананс, асабліва ў Крычаве, дзе «Крычаўцэментнашыфер» з'яўляецца горадаўтваральным прадпрыемствам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек19

Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне на палігоне курсант застрэліў інструктараў з аўтамата6

Беларусам патлумачылі, што рабіць, калі ўпаў дрон2

На пляжы ў Мінску паказваюць фільмы2

«Юля — не пра грошы». Урад Украіны ўзначаліць жанчына

Журналісты высветлілі імя «Доктара Зло», што катаваў украінскіх палонных у расійскай калоніі6

Лукашэнка расказаў сваё ўяўленне пра ролю прафсаюзаў у краіне6

Польку затрымалі ў Гданьску за абразу беларускі4

Жыхары «Новай Баравой» выступілі супраць цырка-шапіто ў іх раёне. Чым скончылася?6

Прарасійская актывістка Мірсалімава патлумачыла, чаму нельга забараняць чытаць «экстрэмісцкія» выданні9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек19

Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць