Грамадства44

Наведванне лясоў ізноў забароняць МАПА

Могуць перанесці і адкрыццё сезону палявання.

Абноўленая мапа на 5 жніўня >>>

Беларускія лясгасы ініцыююць забарону на наведванне лясоў, паведамляе Міністэрства лясной гаспадаркі са спасылкай на даручэнне міністра. Забарона мае быць уведзеная ў сувязі з павелічэннем класу пажарнай небяспекі на большай частцы рэспублікі. Па краіне з пачатку сезону зафіксавана 573 пажары на агульнай плошчы ў амаль 5 тысяч гектар.

На 3 жніўня наведванне лясоў забароненае па ўсёй Брэсцкай вобласці, у Буда-Кашалёўскім, Рэчыцкім, Ельскім, Брагінскім, Лельчыцкім, Чачэрскім і Кармянскім раёнах Гомельскай вобласці, Любанскім, Мінскім, Дзяржынскім і Чэрвеньскім раёнах Мінскай вобласці.

Міністэрства таксама паведамляе пра забарону ў няісным у Беларусі Старобінскім раёне — магчыма, маецца на ўвазе Старобінскі сельсавет Салігорскага раёну альбо сам Салігорскі раён. Аператыўна высветліць гэта ў «Нашай Нівы» не атрымалася.

У іншых раёнах Беларусі наведванне лясоў на 3 жніўня дазволенае.

Мінлясгас таксама выступіў з ініцыятывай аб пераносе адкрыцця сезону палявання на птушку вадаплаўную (акрамя гусей) і балотную, вальдшнэпа, вехіра, голуба шызага, перапёлку і фазана, раней запланаванага на 8 жніўня. Рашэнне прынятае ў сувязі з устанаўленнем на тэрыторыі краіны гарачага і сухога надвор'я, а таксама ў мэтах прадухілення выпадкаў узнікнення лясных пажараў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

Усе навіны →
Усе навіны

«Новыя рэаліі з AI». У кампаніі Vizor Games — скарачэнні9

«У мяне не было мільёнаў у 14 гадоў». Джаан Роўлінг адхіліла спробу Эмы Уотсан памірыцца пасля сваркі вакол трансфобіі9

Трамп: Для ЗША будзе вялікай абразай, калі я не атрымаю Нобелеўскую прэмію20

Вясельнага фатографа з Мінска асудзілі па трох палітычных артыкулах, назвалі тэрарыстам і пасадзілі ў калонію2

Ва Украіне з'явіліся новыя банеры, адрасаваныя беларусам9

Антонаўка даражэйшая за бананы. Пачым цяпер прадаюць яблыкі?6

На польскай мяжы знікла чарга з легкавых аўтамабіляў1

Павел Дураў кажа, што яго атруцілі ў 2018 годзе: Я не мог дыхаць і нічога не бачыў. Думаў, гэта канец4

Берлінскі беларус напісаў, як у Мінску бедна, тандэтна і нудна. Яму рэзка адказаў Стась Карпаў59

больш чытаных навін
больш лайканых навін

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць