Здароўе22

Мінаховы здароўя рэкамендуе беларусам прышчапіцца ад адру перад паездкамі ў Расію і краіны Еўропы

Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе беларусам прышчапляцца ад адру перад турыстычнымі паездкамі ў Расію і краіны еўрапейскага рэгіёну, паведамляецца на сайце Міністэрства спорту і турызму. 

«Улічваючы неспрыяльную сітуацыю па адры ў сумежных краінах і высокую актыўнасць турыстычных паездак грамадзян Рэспублікі Беларусь у краіны Еўрапейскага рэгіёну, не выключана верагоднасць завозу адру, — гаворыцца ў паведамленні. — Цяпер у арганізацыях аховы здароўя Рэспублікі Беларусь прадугледжана імунізацыя супраць адру для асоб, не прышчэпленых супраць гэтай інфекцыі, і грамадзян, якія выязджаюць у краіны еўрапейскага рэгіёну і Расійскую Федэрацыю». 

Паводле даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, летась у краінах Еўропы было зарэгістравана больш як 8 тыс. выпадкаў адру. З пачатку гэтага года ў Германіі зарэгістравана больш за 2,2 тыс. выпадкаў захворвання на адзёр, акрамя таго ў чэрвені былі зафіксаваныя ўспышкі адру ў Бельгіі, Літве, Польшчы і Швецыі. 

У Расіі са студзеня па красавік гэтага года было зарэгістравана больш за пяцьсот выпадкаў захворвання на адзёр у 39 з 83 суб'ектаў федэрацыі. 

За мінулы год вірус адру завозіўся на тэрыторыю Беларусі з Расіі і Украіны прынамсі чатыры разы, захварэлі 64 чалавекі. Першы чалавек, які захварэў на адзёр у 2014 годзе, працаваў у Сочы падчас Зімніх алімпійскіх гульняў. У 2013 годзе фіксавалася 16 выпадкаў захворвання, у 2012-м — 10, у 2011-м — 51, а ў 2010-м — адзін. 

Для абароны ад адру медыкі рэкамендуюць вакцынацыю, якая стварае надзейны імунітэт, які захоўваецца больш за 20 гадоў. У Мінску для імунізацыі выкарыстоўваюцца камбінаваныя вакцыны, што змяшчаюць у сваім складзе жывыя вакцынавыя штамы вірусаў адру, эпідэмічнага паратыту і краснухі. 

Адзёр — вострае інфекцыйнае віруснае захворванне, якое характарызуецца агульнай інтаксікацыяй, высокай тэмпературай, пашкоджаннем слізістых абалонак вачэй, дыхальных шляхоў і суправаджаецца сыпам. Крыніца інфекцыі — хворы чалавек. Калі чалавек раней не хварэў на адзёр і не быў прышчэплены супраць гэтай інфекцыі, то пасля кантакту з хворым заражэнне адбываецца амаль у 100% выпадкаў. Перадача ўзбуджальніка інфекцыі адбываецца паветрана-кропельным шляхам.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку124

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Усе навіны →
Усе навіны

На толькі што адкрытай польскай мяжы ўжо ўтварылася чарга з трох тысяч аўтамабіляў3

Глабальны зрух у каталіцтве: у Індыі больш семінарый, чым у Італіі, а ксяндзы на падмену прыязджаюць у Еўропу з Афрыкі9

Украінскі марскі беспілотнік пад ураганным агнём даплыў да нафтаналіўнога тэрмінала Туапсэ і ўзарваў яго ВІДЭА4

Залужны: Украіну ўратуе стварэнне кіберфізічнай сістэмы абароны, з апорай на робатаў3

«Быў страчаны момант з Беларуссю». Зяленскі падчас выступлення ў ААН згадаў нашу краіну10

Аўтапэн замест партрэта. У Белым доме вытанчана паздзекаваліся з Джо Байдэна15

Ціханоўская ў Нью-Ёрку паразмаўляла з Каралем Наўроцкім ВІДЭА7

«Адзін мінус — тут я разлюбіў бульбу». Егіпцянін ажаніўся з беларускай і пераехаў у Брэст1

У Вялікабрытаніі з'явіўся вайсковы аташэ ў Беларусі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку124

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць