Грамадства2323

«Начныя ваўкі» зноў збіраюцца ў Беларусь

Расійскія байкеры з клуба «Начныя ваўкі» зноў прыедуць у Беларусь — для ўдзелу ў мотапрабегу «Дарогі Перамогі. На Севастопаль». 

TACC

Як паведамляе сайт клуба, прабег стартуе 10 жніўня з пяці гарадоў (Брэста, Санкт-Пецярбурга, Казані, Масквы і Алматы) і закончыцца ў Севастопалі, дзе 21 жніўня адбудзецца ХХ Міжнароднае байк-шоу «Севастопаль. Кузня Перамогі».

Як расказаў прэзідэнт аддзялення «Дарогі Перамогі» мотаклуба «Начныя ваўкі» Андрэй Баброўскі, удзельнікі еўрапейскай часткі пачнуць збірацца з 10.00 10 жніўня ў Брэсце, каля пагранперахода «Цярэспаль», там будзе праходзіць рэгістрацыя. Раніцай 11 жніўня яны паедуць цераз Беларусь у Арол, а затым у Растоў-на-Доне, дзе збяруцца разам пяць калон. 

«Адтуль рушым на Севастопаль. Нашым еўрапейскім сябрам, якія захочуць далучыцца да нашага мотапрабегу «Дарогі Перамогі», мы прапануем праехаць да Паўночнага Каўказа, наведаць Чачню, Інгушэцію, Кабардзіна-Балкарыю. У пасёлку Цярскол — гэта Кабардзіна-Балкарыя, Прыэльбруссе — удзельнікі прабегу перасядуць з матацыклаў на фунікулёры і падымуцца на Эльбрус, дзе будуць усталяваныя сцягі «Начных ваўкоў», «Рускіх матацыклістаў» і краін — удзельніц прабегу», — сказаў Баброўскі. 

У Крым калона адправіцца цераз Краснадарскі край. «Гэта другая частка мотапрабегу для тых еўрапейцаў, хто захоча даехаць да Севастопаля», — зазначыў прадстаўнік клуба. 

Нагадаем, у Брэсце сёлета няўдала завяршыўся іншы мотапрабег маскоўскага мотаклуба — «Дарогі Перамогі», у межах якога «Начныя ваўкі» планавалі з 25 красавіка па 9 мая праехаць з Масквы ў Берлін цераз Мінск, Брэст, Вроцлаў, Брно, Браціславу, Вену, Прагу, Мюнхен і іншыя еўрапейскія гарады.

Планы расійскіх байкераў выклікалі негатыўную рэакцыю ў краінах, якія яны мелі намер наведаць, МЗС Польшчы адмовіла групе расійскіх матацыклістаў ва ўездзе. 27 красавіка «Начных ваўкоў» не пусцілі на тэрыторыю Польшчы, а кіраўніку групы Андрэю Баброўскаму анулявалі візу. 28 красавіка праект «Дарогі Перамогі. На Берлін» быў фактычна згорнуты.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі24

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Усе навіны →
Усе навіны

«Ужо сіл няма глядзець на гэтыя цэны». Беларусы скардзяцца на кошт аўтобусных білетаў у Літву4

«Чувак дзела сказаў». Людзі масава падтрымалі студэнта-афрыканца9

Вы выкідваеце чэкі з крамаў у макулатуру? Вы жорстка памыляліся2

«Я дзейнічаў паспешліва і дапусціў некалькі памылак». Сяргей Ціханоўскі запісаў відэа пра 100 дзён на волі57

У Мінску прадаюць кватэру за $2,3 мільёна. Што прапаноўваюць за такія шалёныя грошы? ШМАТ ФОТА9

У Офісе Ціханоўскай пракаментавалі рашэнне знізіць узровень яе фізічнай аховы ў Літве17

Беларус прапусціў стартавы матч у НХЛ. У яго няма амерыканскай візы

Эксперты назвалі тры бытавыя прыборы, якія ні ў якім разе нельга ўключаць праз падаўжальнік11

«Падумаў, што недзе побач мядзведзь». Нобелеўскаму лаўрэату ў лічбавым дэтоксе ўсё ж паведамілі пра ўзнагароду2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі24

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць