Улада

Колькі каштуе хатні гвалт?

Грамадзкае аб’яднаньне «Беларуская асацыяцыя маладых хрысьціянскіх жанчын» правяло сацыяльна‑эканамічнае дасьледаваньне «Кошт хатняга гвалту ў Беларусі».

Грамадзкае аб’яднаньне «Беларуская асацыяцыя маладых хрысьціянскіх жанчын» правяло сацыяльна‑эканамічнае дасьледаваньне «Кошт хатняга гвалту ў Беларусі».

Дасьледаваньне праводзілася ў рамках міжнароднай кампаніі «Правы і ружы: парушэньні правоў жанчын як прычына і наступства гандлю жанчынамі». У Беларусі гэтая кампанія праходзіць пад назвай «Жаночыя правы і прыгожыя словы».

Асноўны прадмет дасьледаваньня — эканамічнае вымярэньне хатняга гвалту. У 2006 годзе ў Беларусі было афіцыйна зарэгістравана 2734 выпадкі сямейна‑побытавага гвалту. То бок столькі было заведзена крымінальных справаў за фізычны гвалт.

Эканамісты, юрысты, сацыёлягі падлічылі, у якую суму абышоўся краіне хатні гвалт. Непасрэдныя выдаткі ахвяры і дзяржавы на адну сытуацыю хатняга гвалту складаюць 884 тысячы рублёў (лячэньне, дапамога спэцыялістаў, аплата лістка непрацаздольнасьці, судовыя выдаткі, выклік міліцыі ды іншае). Такім чынам, кошт хатняга гвалту ў Беларусі складае за год амаль 2,5 мільярды рублёў (прыкладна 1 мільён 130 тысяч даляраў).

Але гэтыя падлікі няпоўныя і заніжаныя, кажа выканаўчы дырэктар грамадзкага аб’яднаньня «Беларуская асацыяцыя маладых хрысьціянскіх жанчын» Ірына Альхоўка:

«Нейкія тавары могуць быць ня вырабленыя, прыбытак з‑за хваробы ахвяры можа быць недаатрыманы, рэпутацыя фірмы альбо прадпрыемства можа пацярпець — гэтыя выдаткі ўваходзяць у другую катэгорыю. І трэцяя катэгорыя — гэта цана чалавечага болю і пакутаў, якія вельмі цяжка падлічыць, знайсьці нейкую формулу».

Колькі тысяч жанчын церпяць і фізычны, і псыхалягічны гвалт, не зьвяртаючыся ў міліцыю — падлічыць немагчыма. Паводле дасьледаваньняў жаночых арганізацыяў, кожная трэцяя беларуская жанчына, якая мае сям’ю ці бой‑фрэнда, сутыкаецца з праблемай хатняга гвалту. Летась «Amnesty International» апублікавала справаздачу з красамоўнай назвай: «Беларусь: хатні гвалт — больш, чым унутрысямейны скандал».

«Закон аб хатнім гвалце пахаваны»

Праблема існуе, і гэта відавочна. Але ў Беларусі дагэтуль не прыняты Закон аб хатнім гвалце. Хоць праект такога Закону, грунтаваны на мадэльным заканадаўстве ААН, быў падрыхтаваны яшчэ ў 2002 годзе, ухвалены Міністэрствам унутраных справаў і пададзены на абмеркаваньне ў парлямэнт.

На пытаньне, на якой цяпер стадыі гэты законапраект, Ірына Альхоўка адказала так:

«Ні на якой. Ён нават ня ўключаны ў сьпіс дакумэнтаў для разгляду парлямэнтам. Я думаю, гэта палітычная воля. Ён пахаваны. Былі там палажэньні, якія крытыкаваліся. Да прыкладу, момант зь фіктыўнымі паводзінамі. Праект уключаў такое палажэньне: калі жанчына сама правакуе гвалт, то гвалтаўнік не караецца. Вось гэта вельмі складана даказаць. А калі яго сталі абмяркоўваць, то зь нейкіх прычынаў спусьцілі на тармазах».

Да таго ж у Беларусі няма ніводнага прытулку для ахвяраў хатняга гвалту.

8 сакавіка ў Амстэрдаме адбудзецца прэзэнтацыя справаздачы міжнароднай кампаніі «Правы і ружы: парушэньні правоў жанчын». Што да сытуацыі ў Беларусі, выпрацаваныя рэкамэндацыі: прыняць Закон аб папярэджаньні і недапушчэньні гвалту ў сям’і; адкрыць прытулкі для ахвяраў хатняга гвалту; стварыць нацыянальную тэлефонную гарачую лінію для жанчын, якія церпяць ад хатняга гвалту. Статыстыка званкоў дазволіць больш дакладна ацаніць маштабы праблемы на нацыянальным узроўні і вызначыць адэкватную стратэгію, каб прадухіляць гэтую зьяву і дапамагаць ахвярам.

Іна Студзінская, Радыё Свабода

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы6

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы

Усе навіны →
Усе навіны

Аятала Хаменеі ўпершыню за некалькі тыдняў з'явіўся на публіцы

Дэпутат Гайдукевіч заклікаў нападаць на апазіцыянераў за мяжой: Гэты ўчынак будзе залічаны пры вяртанні15

Што вядома пра сетку кол-цэнтраў, якія ўцюхвалі беларускім пенсіянерам біядабаўкі4

Жонка трактарыста ўразіла колькасцю сыроў і каўбас, якія падарылі мужу на працы33

Дажджы вяртаюцца. Але будзе цёпла

У Мінску колькасць немаўлят скарацілася на траціну проці 2020 года21

Расія засакрэціла амаль усю статыстыку па дэмаграфіі5

Пошук у Google зніжае крэатыўнасць — людзі пачынаюць думаць аднолькава

Італьянскі матацыкліст зрабіў сэлфі з медзведзянём. Пасля гэтага яго насмерць разарваў дарослы мядзведзь6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы6

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць