Кіно

Кіраўнік Дзяржфільмафонду абверг інфармацыю, што Лукашэнка выдзеліць $2 млн на фільм з Дэпард'ё

Генеральны дырэктар Дзяржфільмафонду Расіі Мікалай Барадачоў абвяргае інфармацыю, што Аляксандр Лукашэнка выдзеліць 2 млн. долараў на фільм з удзелам Жэрара Дэпард'ё. 

28 верасня расійская газета «Известия» са спасылкай на Барадачова паведаміла, што Лукашэнка выдзеліць 2 млн. долараў на фільм «Нармандыя-Нёман», дзе сыграе Дэпард'ё. У размове з карэспандэнтам БелаПАН кіраўнік Дзяржфільмафонду абверг гэту інфармацыю і заявіў, што яго няправільна зразумелі. 

«Я ведаю, што Беларусь падтрымала ідэю, але пра бюджэт можна гаварыць толькі пасля заканчэння вытворчасці. Мы не ведаем, колькі грошай дасць Лукашэнка», — растлумачыў ён.

Пра ўдзел Беларусі ў праекце «Нармандыя-Нёман» стала вядома пасля сустрэчы Дэпард'ё з Лукашэнкам. Французскі акцёр разам са сваім прадзюсерам Арно Фрылі наведалі Мінск у ліпені гэтага года.

«Працуючы над праектам «Нармандыя-Нёман», мы пастараемся на аснове сведчанняў людзей — удзельнікаў тых падзей, уключаючы генерала дэ Голя, які апісаў іх у сваіх мемуарах, аднавіць праўду, рэальную гісторыю палка», — казаў Дэпард'ё, зазначаючы, што сыграе адну з галоўных роляў у кінакарціне.

Паводле слоў Барадачова, французскаму акцёру дадуць усё-такі другарадную ролю — механіка ці падобнага персанажу. Імёны іншых вядомых акцёраў, якія будуць задзейнічаныя ў фільме, пакуль не называюць, як і тое, хто будзе рэжысёрам і сцэнарыстам.

«Зараз праект знаходзіцца ў распрацоўцы, арганізацыйныя пытанні вырашаныя на 30-40%», — заявіў Барадачоў.

Агульная сума бюджэту фільма таксама не абвяшчаецца. Невядома, якую суму выдзеляць расійскі і французскі бакі, якія заявілі пра ўдзел у рэалізацыі праекта. Аб ролі Беларусі Барадачоў заявіў: «Калі Жэрар дамовіўся па гэтым пытанні, знайшоў разуменне — значыць, Беларусь таксама будзе аказваць нейкія паслугі».

Гендырэктар Дзяржфільмафонду заявіў, што здымкі «Нармандыі-Нёмана» пройдуць у 2016—2017 гадах. Гэта будзе шматсерыйны фільм. 

У Міністэрстве культуры Беларусі заявілі, што не маюць інфармацыі аб выдзяленні 2 млн. долараў на фільм «Нармандыя-Нёман». Такі ж адказ БелаПАН атрымаў на кінастудыі «Беларусьфільм».

Прэс-сакратар Міністэрства фінансаў Ірына Комар на пытанне, ці сапраўды міністр сустракаўся з Лукашэнкам наконт праекта «Нармандыя-Нёман» і ці будзе выдзелена з бюджэту 2 млн. долараў на гэты фільм, заявіла, што «пакуль міністэрства нічога не будзе каментаваць наконт гэтага».

Зазначым, што ў рэспубліканскім бюджэце 2015 года на падтрымку кінематографа закладзена 65 млрд. рублёў — па сённяшнім курсу гэта 3,7 млн. долараў.

Між тым у кінематаграфічных колах кажуць, што аб падтрымцы фільма «Нармандыя-Нёман» ёсць прынцыповае рашэнне Лукашэнкі. Пра гэта паведаміў рэжысёр і сцэнарыст Андрэй Курэйчык.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам9

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Усе навіны →
Усе навіны

Мільянер, які гадамі забіваў дзікіх жывёл, загінуў на паляванні: яго працяў рагамі буйвал17

У Рэчыцы гарэў прыватны сектар1

Макс Корж выступіць на стадыёне ў Варшаве. Некалькі вуліц перакрыюць і зменяць рух транспарту 9 жніўня9

Генплан Мінска будуць змяняць. Гараджане могуць агучыць прапановы7

Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды пятай гадавіны пратэстаў24

У Мінску ўзброеныя сілавікі затрымалі індывідуальнага прадпрымальніка1

«Байсол» выставіць на аўкцыён лімітаваную серыю гадзіннікаў6

ChatGPT прадставіў новую мадэль GPT-5. Вось што ў ёй новага і што абяцаюць распрацоўшчыкі2

Ізраільскія ўлады ўхвалілі план Нетаньяху па акупацыі горада Газа16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам9

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць