Свет

ЕБРР выдзеліў украінскаму «Нафтагазу» $300 млн

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця прыняў рашэнне аб выдзяленні Украіне 300 мільёнаў даляраў на запампоўку газу ў сховішчы для таго, каб краіна змагла спакойна перажыць асенне-зімовы сезон.

«Крэдыт будзе садзейнічаць умацаванню энергетычнай бяспекі Украіны шляхам дыверсіфікацыі пастаўшчыкоў прыроднага газу і маршрутаў дастаўкі», — гаворыцца ў паведамленні банка.

На думку дырэктара ЕБРР па энергетыцы і прыродных рэсурсаў Рыкарда Пуліці, фінансавая дапамога закліканая стымуляваць рэформы ў газавым сектары Украіны, часткай якіх павінна стаць вялікая празрыстасць і эфектыўнасць працы ўкраінскага «Нафтагаза».

Раней прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк паведаміў, што на рахунках «Нафтагаза» ужо ёсць 500 млн даляраў на запампоўку расійскага газу ў падземныя сховішчы.

«500 мільёнаў даляраў ЗША ўжо цяпер знаходзяцца на банкаўскім рахунку НАК «Нафтагаз», і мы гатовыя да таго, каб запампаваць гэты газ. […] Мы разлічваем, што Савет дырэктараў ЕБРР прыме рашэнне аб выдзяленні Украіне дадаткова 300 мільёнаў даляраў ЗША на тое, каб закупіць газ для патрэб украінскай эканомікі на заходняй мяжы. Калі такое рашэнне будзе ўхваленае, «Нафтагаз» па працэдурах ЕБРР правядзе тэндэр, каб на 300 мільёнаў даляраў набыць газ — менавіта на заходняй мяжы», — казаў Яцанюк.

25 верасня Расія, Украіна і Еўрапейскі саюз парафіравалі пагадненне, якое павінна забяспечыць пастаўкі расійскага газу ва Украіну ў зімовы перыяд.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе Сапега? А Луцкевічы? Гісторыкі — пра зацверджаных уладамі нацыянальных герояў3

Дзе Сапега? А Луцкевічы? Гісторыкі — пра зацверджаных уладамі нацыянальных герояў

Усе навіны →
Усе навіны

Знойдзены ў Кітаі чэрап можа перапісаць эвалюцыю чалавека2

«Пуцін убачыць яшчэ больш НАТА ля сваіх межаў» — міністр абароны Швецыі5

У Архангельску былы студэнт напаў з нажом на выкладчыкаў 4

Украінцы беспілотнікам знішчылі расійскі ўдарны верталёт1

«Сясцёр Грым» у Тэатры лялек не будзе — спектакль забаранілі

У Заслаўі на дарозе зрабілі новую разметку. Такой няма нават у сталіцы3

Школьнікі пратэстуюць у туалетах супраць забароны тэлефонаў 31

«Калісьці я кіраваў аддзелам пад 40 чалавек». Цімлід не знайшоў працу ў Польшчы і ўладкаваўся касірам13

«Беларускія Мальдывы» стануць помнікам прыроды. Чым унікальныя затопленыя Ваўкавыскія кар’еры4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе Сапега? А Луцкевічы? Гісторыкі — пра зацверджаных уладамі нацыянальных герояў3

Дзе Сапега? А Луцкевічы? Гісторыкі — пра зацверджаных уладамі нацыянальных герояў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць