Па дадзеных Сусветнага банка, колькасць людзей, якія жывуць ва ўмовах крайняй галечы, сёлета ўпершыню за ўсю гісторыю чалавецтва ўпадзе ніжэй ўзроўню 10% ад насельніцтва Зямлі.
Сусветны банк адкарэктаваў сваё ж вызначэнне таго, што такое крайняя галеча. Цяпер яно ўключае кожнага, хто жыве менш, чым на 1 даляр 90 цэнтаў у дзень.
Спецыялісты арганізацыі паказваюць, што да канца года да гэтай катэгорыі можна будзе аднесці каля 700 мільёнаў чалавек, гэта 9,6% ад колькасці жыхароў планеты. У 2012 годзе гэты адсотак складаў 12,8.
Палова самых бедных людзей Зямлі жывуць у дзяржавах Афрыкі на поўдзень ад Сахары.
Каментары