Грамадства

На мітынг за годную працу ў Мінску прыйшло каля 70 прафсаюзных актывістаў

Фота: gazetaby.com

7 кастрычніка ў мінскім парку Дружбы народаў адбыўся мітынг, прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы за годную працу. Акцыю зладзіў Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел сталічныя і рэгіянальныя актывісты прафсаюзаў — членаў БКДП, сярод якіх Беларускі незалежны прафсаюз, Свабодны прафсаюз Беларускі, Свабодны прафсаюз металістаў і Прафсаюз працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці. Як перадае БелаПАН, на мітынг таксама прыйшлі лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і старшыня Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін. Але яны не выступалі на мітынгу, а трымаліся збоку.

Прафсаюзныя актывісты расцягнулі транспаранты і плакаты з надпісамі «Разам за годную працу! Разам за годнае жыццё!» «Усім працоўным — годны заробак», «Кантракт — пятля для рабочых» і г.д.

У гэтым годзе Сусветны дзень барацьбы за годную працу адзначаецца пад лозунгам «Скончым са сквапнасцю карпарацый». У сваёй прамове старшыня БКДП Аляксандр Ярашук адзначыў, што ў Беларусі карпарацыяў няма, але ёсць дзяржава: «Дзяржаўны капіталізм, у якім мы жывем, яшчэ больш агідны, чым той капіталізм, які мы назіраем у свеце, бо ён не пакідае ні аднаго шанцу для працоўнага чалавека. Калі казаць аб прынцыпах і нормах годнай працы, то мы канстатуем, што яны сёння беларускімі ўладамі не забяспечваюцца».

Па словах Ярашука, кіраўніцтва беларускай дзяржавы дагэтуль не стварыла годныя ўмовы працы на шматлікіх прадпрыемствах. Ён звярнуў увагу, што не адбываецца мадэрнізацыя прадпрыемстваў, мноства людзей гіне і калечыцца на вытворчасці. Ярашук зазначыў, што ў Беларусі прагрэсуе беспрацоўе і «дэградуе працоўнае заканадаўства», абцяжаранае шэрагам дэкрэтаў, якія значна ўскладнілі ўмовы працы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве20

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Макрон заклікаў стварыць «кааліцыю незалежных» і не глядзець на Вашынгтон і Пекін4

Чарэшні на Камароўцы патаннелі ўтрая. Чым яшчэ выгадна закупіцца?2

Паўлючэнка: Вольга Сямашка хацела атрымаць для аўдыту менавіта фонд «Разам»21

Папулярная актрыса выпусціла мыла з вадой з уласнай ванны1

Кот здольны адрозніваць свайго гаспадара ад незнаёмца па паху3

У адной з вежаў «Брамы Мінска» здаецца двухузроўневая кватэра з шыкоўнай тэрасай3

У Лунінецкім раёне паставяць помнік клубніцам: ёсць два варыянты12

Пяць гадоў таму арыштавалі Міколу Статкевіча7

У Маладзечне зрабілі пешаходную асфальтаваную дарожку, але не дацягнулі некалькі метраў да прыпынку3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве20

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць