Свет

МЗС просіць беларусаў у Францыі выйсці на сувязь з роднымі

Звестак аб пацярпелых грамадзянах Беларусі ў выніку тэрактаў у Парыжы на дадзены момант няма. Пра гэта TUT.BY паведаміў афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.

«Міністэрства замежных спраў і пасольства Беларусі ў Францыі старанна адсочваюць сітуацыю. На дадзены момант па лініі Міністэрства ўнутраных спраў Францыі і крызіснага цэнтра МЗС Францыі мы не атрымлівалі інфармацыю аб наяўнасці беларускіх грамадзян сярод ахвяр і пацярпелых у выніку тэрактаў», - паведамілі ў ведамстве.

«З улікам уведзенага ў Францыі надзвычайнага становішча МЗС рэкамендуе беларусам, якія знаходзяцца ў гэтай краіне, выконваць указанні ўладаў і выйсці на сувязь з роднымі і блізкімі ў Беларусі», — звярнуліся з просьбай да суграмадзян у беларускім МЗС.

Для экстранай сувязі з пасольствам Беларусі ў Францыі працуе тэлефон +33 609 784 140.

«Калі вашы сваякі знаходзяцца ў Францыі і вы не зможаце з імі звязацца, то вы можаце патэлефанаваць па гэтым нумары», — распавялі ў МЗС. Дзмітрый Мірончык таксама падкрэсліў, што гэты нумар экстранай сувязі і ён прызначаны для тых грамадзян, родныя якіх знаходзяцца ў Парыжы і не выходзяць на сувязь.

МЗС таксама паведаміў тэлефон гарачай лініі прэфектуры Парыжа для турыстаў +33 145 558 000.

Каментары

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Усе навіны →
Усе навіны

Шрайбман: Цяперашнія канфлікты ў апазіцыі ўжо мала каго цікавяць14

Работнікі МНС выратавалі на пажары сабаку і ката, а потым зрабілі ім штучнае дыханне

Валанцёр «Вясны» Чапюк расказаў, як яго затрымаў ГУБАЗіК адразу на выхадзе з калоніі і як дапытвалі пра Міколу Дзядка2

14-гадовая Віка адмовіла ў сэксе — і гэта стала прычынай панажоўшчыны, у якой загінулі чацвёра падлеткаў у Байкальску11

На бетонным заводзе ў Гомелі загінуў кіроўца цэментавоза

«Тыдзень у Бразіліі, дзе цябе абрабуюць, або два тыдні ў бяспечнай Беларусі». Па што замежнікі едуць у нашу краіну6

Украіна атакавала тэхнапарк і завод па вытворчасці беспілотнікаў у Падмаскоўі1

Беларусь пераносіць вучэнні «Захад-2025» з заходніх межаў углыб краіны18

У назвах станцый метро на выхадах з падземкі зніклі некаторыя літары1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць