Сусветныя цэны на нафту актыўна зніжаюцца на паведамленнях ад АПЕК і МЭА наконт здабычы і попыту на нафту. WTI упершыню з лютага 2009 года апусцілася ніжэй адзнакі ў 35 даляраў за бараль, сведчаць дадзеныя таргоў.
Па стане на 14.22 кошт лютаўскіх ф'ючэрсаў на паўночнаморскую нафтавую сумесь маркі Brent апускалася на 2,18% — да 37,49 даляра за бараль. Кошт студзеньскіх ф'ючарсаў на нафту маркі WTI памяншалася на 1,84% — да 34,97 даляра за бараль.
Каментары