Свет44

Алі Хаменеі папярэдзіў ЗША і заявіў, што Іран не адмовіцца ад узбагачэння ўрану

Між ЗША і Іранам нарастае напружанасць на фоне працяглых, але ўсё менш выніковых перамоваў па іранскай ядзернай праграме.

Вярхоўны лідар аятала Алі Хаменеі на фоне фота былога аяталы Хамейні. Фота: Office of the Iranian Supreme Leader via AP

 Вярхоўны лідар Ірана Алі Хаменеі рэзка адрэагаваў на патрабаванні ЗША спыніць узбагачэнне ўрану, назваўшы іх «вялікай памылкай», піша Bild.

«Ім [амерыканцам] варта пастарацца не казаць глупстваў. Ісламская Рэспубліка не чакае дазволу ні ад кога», — дадаў ён.

Амерыканскі спецпасланнік Стыў Уіткаф, прызначаны Дональдам Трампам, агучыў у адказ жорсткую пазіцыю Вашынгтона.

«Мы не можам дапусціць нават адзін адсотак магчымасцей па ўзбагачэнні», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, ЗША настойваюць на поўнай адмове ад ядзернай праграмы як умове для любога пагаднення.

Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі выказвае трывогу: Іран — адзіная краіна без ядзернай зброі, якая ўзбагачае ўран да ўзроўню 60%, што набліжаецца да ўзроўню зброевага (90%). Паводле дадзеных экспертаў, запасы ўзбагачанага ўрану ў Іране ўжо складаюць 275 кілаграмаў — тэарэтычна гэтага дастаткова для вытворчасці некалькіх баявых галоў.

На гэтым фоне іранскі бок адхіліў працяг перамоваў у цяперашнім фармаце. Адзін з удзельнікаў перамоваў з боку Ірана заявіў, што «без права на ўзбагачэнне для нас не існуе ніякага пагаднення».

Каментары4

  • уго
    21.05.2025
    Паміж Тэгеранам і тым, што пануе ў Газе толькі гэты слоік урана і застаўся.
    Яны дурнямі будуць, калі ад яго адмовяцца.
    украінцы вунь некалі адмовіліся.
    таксама шмат балабольства было, і ўгоды і гарантыі.
  • Янка
    21.05.2025
    Ужо і аятала макае лапідарнага рылам у навоз. Make America Great Again!
  • бабруйчанін
    21.05.2025
    Пытанне у Ізраіле тактычная яд зброя у Пакістане Індзіі ..вось яшчэ Іран .
    Калі Мэір Голда пагражала застасаваць яд зброю " якой німа але калі спатрэбіцца " Яна самагубствам жадала скончыць гісторыю Ізраіля..у Пакістане Іране нашмат болей застанецца

Цяпер чытаюць

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей9

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына набыла бляшанку глыбоцкай згушчонкі і збянтэжылася. Яна аказалася не такой, як звычайна3

Аляксандр Саладуха трапіў у бальніцу і перанёс аперацыю10

Мінчук паказаў, што рабіць, калі машына трапіла па вокны ў ваду падчас патопу ВІДЭА1

Ірландзец, які тэсціраваў беларускія сталоўкі, паехаў з Беларусі2

«Пажартавалі з бульбай у мінулым годзе — атрымалі ад насельніцтва па вушах». Лукашэнка заклікаў чыноўнікаў да сур'ёзнасці1

У Мінску затрымалі пенсіянера, які чыніў самасуд над кіроўцамі2

Хлопцу з Брэста няма і 15-ці, а ў яго ўжо 52-гі памер нагі і рост больш за 2 метры6

Вялікабрытанія назвала імёны 18-ці пуцінскіх шпіёнаў

У Расіі назвалі цану на новы аўтамабіль Lada Iskra5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей9

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць