Андрэй Расінскі. Кадры22

«Мае чарнічныя ночы»

Рамантычная гісторыя для закаханых ад Вонга Кар Вая.

posterМае чарнічныя ночы (My Blueberry Nights)
Ганконг – Кітай – Францыя, 2007, каляровы, 95 хв.
Рэжысэр: Вонг Кар Вай
Ролі выконваюць: Нора Джонз, Джад Лоў, Дэйвід Стрэтгэйрн, Цім Рот, Наталі Портман, Рэйчэл Ўайс
Жанр: Рамантычная драма
Прызы, фэсты: Намінацыя на “Залатую галіну” Канскага кінафэсту
Адзнака: 6,5 (з 10)

Маладая дзяўчына Элізабэт (Нора Джонз) разьвітваецца са сваім сябрам і пакідае ключы ад кватэры ў кавярні, гаспадар якой (Джад Лоў) гандлюе чарнічнымі пірагамі. Элізабэт вандруе па Амэрыцы і спрабуе знайсьці сябе. Чужыя драмы праходзяць перад вачыма гераіні, але ейнае ўласнае шчасьце – у пакінутае кавярні...

Карціна Вонга Кар Вая – пяшчотная рамантычная драма, пастаўленая, як “Любоўны настрой” акварэльнымі фарбамі. Колеры чарнічныя і белыя, пунсова-чырвоныя і блакітныя, ультрамарынава-эратычныя – мяккія, як дотык і дзявочая мара. (Апэратар стужкі Дарыюс Гонджы.) Фарбы сьняць, трызьняць, зьдзіўляюць – але й не кідаюцца ў вочы, а толькі падкрэсьліваюць любоў.

Гэта любоў-залежнасьць, апантаная жарсьць: няшчасны паліцэйскі (Дэйвід Стрэтгэйрн) любіць віскі і страчвае жонку; юная карцёжніца (Наталі Портман) любіць покер і губляе ўласнага бацьку.

Гэта любоў-недагаворанасьць: былая любоў сышла, а ў новай ніяк не прызнацца. Марозіва на сонных губах Норы Джонз; Джад Лоў цалуе дзяўчыну.

Фільм, як нізка апавяданьняў, як жыцьцё ў сьне, як пачуцьцёвасьць подыху ў мэгаполісе.

Але за пекнымі фарбамі, тонкай гісторыяй, дасьціпна стрыманай акторскай гульнёй няма нічога, акрамя візуальнага казытаньня. Гэта выдатнае каліграфічнае практыкаваньне, якое дэманструе майстэрства Кар Вая, але хавае адсутнасьць ідэй у яго.

Любоў прыйшла, сэрцы знайшлі адзін аднаго – шчасьце ёсьць, гледачы паплакалі.

Стужка ідэальная, для прагляду парамі – але толькі на адзін раз.

Сэансы ў менскім "Доме кіно" да 13 красавіка.

Фільм без перакладу, на ангельскай мове з рускімі субтытрамі.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары2

Цяпер чытаюць

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Для ЗША будзе вялікай абразай, калі я не атрымаю Нобелеўскую прэмію20

Вясельнага фатографа з Мінска асудзілі па трох палітычных артыкулах, назвалі тэрарыстам і пасадзілі ў калонію2

Ва Украіне з'явіліся новыя банеры, адрасаваныя беларусам9

Антонаўка даражэйшая за бананы. Пачым цяпер прадаюць яблыкі?6

У Мінску ўсё ж назвалі прыпынкі ў гонар «паляка-рэваншыста» і «русафоба», супраць якіх марна ваявала Бондарава22

На польскай мяжы знікла чарга з легкавых аўтамабіляў1

Павел Дураў кажа, што яго атруцілі ў 2018 годзе: Я не мог дыхаць і нічога не бачыў. Думаў, гэта канец4

Берлінскі беларус напісаў, як у Мінску бедна, тандэтна і нудна. Яму рэзка адказаў Стась Карпаў59

«Чытала, што вашы хлопцы — супермены». Беларус паляцеў у Інданезію і там пазнаёміўся з жонкай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць