Усяго патроху1212

Меліціна Станюта ў фотапраекце «Знаёмыя незнаёмкі»

Фото: Дзмітрый Масквін

На здымачную пляцоўку аўтарскага праекта стыліста Юліі Паповай і фатографа Дзмітрыя Масквіна «Знаёмыя незнаёмкі» прыма беларускай мастацкай гімнастыкі Меліціна Станюта спусцілася ў літаральным сэнсе з трапа самалёта: усяго за пару гадзін да гэтага яе самалёт прыляцеў з Масквы, дзе спартсменка ўдзельнічала у спаборніцтвах.

Фото: Дзмітрый Масквін

«Але трэба аддаць належнае прафесіяналізму Меліціны, з якім яна падышла да працэсу, — распавядае аўтар праекта. — Літаральна пару хвілін цішыні — і мы ўбачылі іншую Меліціну: яркую, энергічную, прыязную і гатовую да новых здзяйсненняў і подзвігаў!»

Меліціна спыніла свой выбар на шыкоўнай доўгай сукенцы колеру ivory з усеянай камянямі і жэмчугам асіметрычным дэкальтэ і глыбокім разрэзам.

Фото: Дзмітрый Масквін

«Што тычыцца макіяжу, то мяне сёння цягне ў крайнасці, — сказала Меліціна. — Ці гэта будзе пяшчотны нюдавы варыянт, ці ж яркі, збольшага агрэсіўны, з вялікімі вачыма і чырвонымі вуснамі! Давай спынімся на другім варыянце — сёння ён мне бліжэйшы!»

Прычоску мы таксама падабралі, улічваючы густ нашай гераіні. Нізкі еўрапейскі пучок з лёгкім налётам нядбайнасці, які аб'яднаў усе кампаненты нашага вобразу. Улічваючы вельмі шчыльны графік спартсменкі, працаваць давялося хутка, без права на памылку.

«Меліціна адпрацавала, як прафесійная мадэль, а то і за лепш некаторых мадэляў. Не думаючы пра фота і пра тых, хто сабраўся вакол яе, Меліціна проста грала сваю ролю. Яна нібы бегла па летняй траве, ступаючы мякка, гулліва і пяшчотна. Фатографы нават не заўсёды паспявалі за ёй!» — дзеліцца сваімі ўражаннямі адзін з фатографаў Андрэй Барыла.

«Кожная дзяўчына, нават самая моцная, цягавітая, спартыўная, хоча быць прынцэсай — прызналася пасля здымак сама Меліціна. — Вось і мне пашанцавала з запрашэннем у такі праект. Скажу адразу — у мяне было часу менш за Папялушку, бо у той дзень я акурат прыляцела з Масквы, а праз дзень зноў ляцела на спаборніцтвы. Але ў руках добрай феі Юліі я хутка забылася, што яшчэ раніцай прачнулася ў Маскве. Увогуле, я на пару гадзін трапіла ў свет цудоўнай казкі, праўда, на шчасце, абыйшлося без гарбуза!»

Каментары12

Цяпер чытаюць

Дзе Сапега? А Луцкевічы? Гісторыкі — пра зацверджаных уладамі нацыянальных герояў7

Дзе Сапега? А Луцкевічы? Гісторыкі — пра зацверджаных уладамі нацыянальных герояў

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прадаюць унікальны аўтамабіль. Паглядзець яго можна толькі за грошы1

Стрыжак усё ж пакідае «Байсол»112

Тут незвычайныя спальні. У Калодзішчах прадаецца свежаўзведзены катэдж з бярозавым гаем проста на ўчастку1

Знойдзены ў Кітаі чэрап можа перапісаць эвалюцыю чалавека3

«Пуцін убачыць яшчэ больш НАТА ля сваіх межаў» — міністр абароны Швецыі5

У Архангельску былы студэнт напаў з нажом на выкладчыкаў 4

Украінцы беспілотнікам знішчылі расійскі ўдарны верталёт1

«Сясцёр Грым» у Тэатры лялек не будзе — спектакль забаранілі

У Заслаўі на дарозе зрабілі новую разметку. Такой няма нават у сталіцы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе Сапега? А Луцкевічы? Гісторыкі — пра зацверджаных уладамі нацыянальных герояў7

Дзе Сапега? А Луцкевічы? Гісторыкі — пра зацверджаных уладамі нацыянальных герояў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць