Свет11

Венгрыя абвясціла крызісную сітуацыю на ўсёй тэрыторыі з-за мігрантаў

Венгрыя адправіць больш паліцыянтаў і ваенных для патрулявання сваіх паўднёвых межаў. Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Венгрыі Шандар Пінтэр, перадае Reuters.

Reuters

«Венгрыя ўзмоцніць ахову сваіх межаў. І мы абвяшчаем аб крызіснай сітуацыі ў сувязі з міграцыяй ва ўсёй краіне», — сказаў ён журналістам у сераду.

Ён адзначыў, што Славенія, Харватыя і Сербія ўжо распачалі крокі па абмежаванні колькасці мігрантаў, якім дазволена перасякаць іх межы.

Па словах Пінтэра, Венгрыя таксама праводзіць уздоўж сваёй мяжы з Румыніяй падрыхтоўчыя працы для ўзвядзення пры неабходнасці плота на працягу 10 дзён.

Нагадаем, Венгрыя ўжо пабудавала плот на сваіх межах з Сербіяй і Харватыяй.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ заявілі пра збіццё расійскага Су-34 пад Запарожжам3

На толькі што адкрытай польскай мяжы ўжо ўтварылася чарга з трох тысяч аўтамабіляў3

Глабальны зрух у каталіцтве: у Індыі больш семінарый, чым у Італіі, а ксяндзы на падмену прыязджаюць у Еўропу з Афрыкі9

Украінскі марскі беспілотнік пад ураганным агнём даплыў да нафтаналіўнога тэрмінала Туапсэ і ўзарваў яго ВІДЭА4

Залужны: Украіну ўратуе стварэнне кіберфізічнай сістэмы абароны, з апорай на робатаў3

«Быў страчаны момант з Беларуссю». Зяленскі падчас выступлення ў ААН згадаў нашу краіну10

Аўтапэн замест партрэта. У Белым доме вытанчана паздзекаваліся з Джо Байдэна15

Ціханоўская ў Нью-Ёрку паразмаўляла з Каралем Наўроцкім ВІДЭА7

«Адзін мінус — тут я разлюбіў бульбу». Егіпцянін ажаніўся з беларускай і пераехаў у Брэст1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць