Эканоміка

Паводле вынікаў года эксперты прагназуюць зніжэнне ВУП на 1%

Падзенне беларускай эканомікі ў найбліжэйшыя месяцы замарудзіцца, рэцэсія паводле вынікаў 2016 года складзе прыкладна 1%. Такі прагноз прыводзіцца ў сакавіцкім эканамічным аглядзе, які падрыхтавалі эксперты цэнтра сацыяльна-эканамічных даследаванняў CASE Belarus.

На думку эканамістаў, зніжэнне ВУП Беларусі на 4% у студзені—лютым абумоўленае высокай статыстычнай базай мінулага года. У наступныя месяцы, прагназуюць яны, глыбіня эканамічнага спаду ў Беларусі пачне скарачацца. «У сакавіку будзе ўжо ў раёне мінус 2%, а ў красавіку — у раёне мінус 1,2%, і далей так будзе да канца года. Паводле вынікаў года будзе ў раёне мінус 1%», — лічаць аўтары агляду.

Пры гэтым яны мяркуюць, што запаволенне падзення тэмпаў ВУП ўрад растлумачыць паляпшэннем сітуацыі, «сваёй добрай працай». «Будуць заявы, што крызіс ужо праходзіць», — адзначаюць эксперты. «Але ў рэчаіснасці проста пакуль эканоміка адаптавалася да новых цэнавых умоў, і калі новых умоў не наступіць, то яна будзе знаходзіцца на адным узроўні, калі скончыцца эфект (статыстычнай) базы, а скончыцца ён у красавіку», — адзначаецца ў аглядзе.

На думку аналітыкаў, цяперашняя рэцэсія абумоўленая структурнай слабасцю эканомікі. «Для пераадолення структурнай рэцэсіі трэба праводзіць структурныя (інстытуцыйныя) рэформы, першымі этапамі якіх павінны ісці лібералізацыя і макраэканамічная стабілізацыя, што патрабуюць правядзення жорсткай грашова-крэдытнай палітыкі», — лічаць аўтары даследавання.

У той жа час, дадаюць яны, для пераадолення цыклічнай рэцэсіі трэба стымуляваць унутраны попыт за кошт змякчэння грашова-крэдытнай палітыкі.

«Магчыма, больш мэтазгодна пачаць з правядзення структурных рэформаў, устараніўшы у першую чаргу адміністрацыйныя механізмы неэфектыўнага размеркавання абмежаваных рэсурсаў, і ўжо затым вярнуцца да палітыкі змякчэння, маючы упэўненасць у тым, што гэтым разам рэсурсы дастануцца тым, хто здолее забяспечыць іх эфектыўнае выкарыстанне», — лічаць эксперты цэнтра CASE Belarus.

Нагадаем, афіцыйны прагноз на 2016 год прадугледжвае рост ВУП на 0,3%.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Главное»: хто стаіць за найбольшай сеткай рэгіянальных тэлеграм-каналаў Беларусі. Яе сляды вядуць у Расію4

«Главное»: хто стаіць за найбольшай сеткай рэгіянальных тэлеграм-каналаў Беларусі. Яе сляды вядуць у Расію

Усе навіны →
Усе навіны

У Еўропе донар спермы з мутацыяй, што выклікае рак, стаў бацькам 67 дзяцей

«Чыстая выпадковасць»: фільм пра помсту палітзняволеных атрымаў Залатую пальмавую галіну ў Канах8

Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам63

У Турцыі знікла беларуска з хлопчыкам2

Колю Лукашэнку занеслі на дошку гонару БДУ15

У Мінску знайшлі на вуліцы незвычайнага павука1

Ілан Маск вырашыў адысці ад палітыкі і вярнуцца да сваіх праектаў у космасе2

Расія пачала сцягваць свае войскі да мяжы ў раёне Харкава3

Адмова ад макароны, бульбы і хлеба ўсяго два дні на тыдзень можа даць той жа эфект, што і інтэрвальнае галаданне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Главное»: хто стаіць за найбольшай сеткай рэгіянальных тэлеграм-каналаў Беларусі. Яе сляды вядуць у Расію4

«Главное»: хто стаіць за найбольшай сеткай рэгіянальных тэлеграм-каналаў Беларусі. Яе сляды вядуць у Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць