Здарэнні1010

Намесніца дырэктара Магілёўскага мясакамбіната пад выглядам дэгустацыі крала каўбасу

Следчым упраўленнем УСК Магілёўскай вобласці скончанае расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да выконваючай абавязкі намесніцы дырэктара ААТ «Магілёўскі мясакамбінат».

Падчас расследавання крымінальнай справы следчымі выяўлена, што абвінавачаная, выконваючы абавязкі намесніцы дырэктара, выкарыстоўваючы свае службовыя паўнамоцтвы, у перыяд са студзеня 2012 да красавіка 2015 з мэтай правядзення дэгустацыі каўбаснай прадукцыі вывозіла яе за межы прадпрыемства і выкрадала.

«Следствам сабрана дастаткова доказаў злачыннай дзейнасці абвінавачванай, у выніку якой прычыненая шкода прадпрыемству на суму больш за 1,4 мільярда рублёў. Следствам забяспечаная поўная кампенсацыя шкоды. Накладзены арышт на маёмасць абвінавачванай на суму больш за адзін мільярд рублёў», — распавяла афіцыйная прадстаўніца УСК Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

Да матэрыялаў крымінальнай справы далучаныя акты праверак, а таксама неабходныя фінансавыя дакументы.

«Усебакова вывучыўшы абставіны ўчынення супрацьпраўных дзеянняў, следчыя ўнеслі прадстаўленне аб ліквідацыі прычын і ўмоў, якія садзейнічалі ўчыненню карупцыйнага злачынства», — паведаміла Аксана Салянюк. — «З улікам гэтых абставін службовай асобе выстаўленае канчатковае абвінавачанне паводле ч.4 арт.210 (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, учынены ў асабліва значнай суме) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь».

Мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту, ужытая ў дачыненні да абвінавачванай з пачатку папярэдняга следства, не змянялася.

Крымінальная справа перададзеная пракурору для накіравання ў суд.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы

Усе навіны →
Усе навіны

Выпадковы сведка заспеў маньяка-ліфцёра каля ахвяры. І папрасіў яго пабыць побач з забітай дзяўчынай, пакуль не прыедзе міліцыя7

Раптоўна памёр адзін з начальнікаў брэсцкай міліцыі16

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі20

Пастаўкі ракет «Тамагаўк» ва Украіну малаймаверныя — Reuters5

«У цэлым водгукі станоўчыя». У Мінгарвыканкаме расказалі пра вынікі забароны смартфонаў у школах

Чым цяпер займаецца экс-удзельнік гурту ЛСП Пятро Клюеў?4

Украінскія дроны атакавалі важны хімзавод у Пермскім краі4

Лукашэнка прапанаваў Германіі аднавіць адносіны, здымаючы памежныя і іншыя бар'еры8

Пратэсты «пакалення Z» у Марока — забітыя тры чалавекі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць