Музыка22

Бясплатныя канцэрты ля Ратушы ў Мінску працягваюцца. Цяпер — класіка

Першая «класічная» субота пачнецца 9 ліпеня а 20-й гадзіне ля Ратушы на плошчы Свабоды. Усе канцэрты бясплатныя.

9 ліпеня — 3D-канцэрт і вечар сімфанічных шэдэўраў

Ансамбль салістаў «Парціта». У праграме — віртуозная і яскравая музыка Гендэля, Вівальдзі, Моцарта, Гайдна і Сальеры.

Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі маэстра Аляксандра Анісімава. У праграме — сімфанічныя шэдэўры Чайкоўскага, Штраўса, Сібеліуса, Дворжака і іншых.

16 ліпеня — піяністы-геніі ды «Музычная дуэль Павароці і Сінатры»

Лаўрэаты шматлікіх міжнародных музычных конкурсаў, юны піяніст Уладзіслаў Хандогі і ягоны дарослы калега Кірыл Кедук, якім рады прэстыжныя канцэртныя пляцоўкі свету.

Шоу-канцэрт «Музычная дуэль Павароці і Сінатры» з удзелам саліста Цюрыхскай оперы тэнара Паўла Пятрова, барытона Антона Мартынава і MuzzicDom Orchestra пад кіраўніцтвам асістэнта Рыкарда Муці — дырыжора Уладзіміра Авадка.

23 ліпеня — вечар музыкі барока — падарожжа ў часе

Творы Вівальдзі, Баха, Гендэля, Тэлемана будуць выкананыя малымі ансамблямі і аркестравым складам «Камерныя салісты Менска» пад кіраўніцтвам маэстра Дзмітрыя Зубава (Расія).

30 ліпеня — класіка па-гішпанску

Піяніст Альфрэда Аваес і гітарыстка Андрэа Гансалес Кабальера ў садружнасці з беларускім віяланчэлістам з Нямеччыны Самсонавым і скрыпачом Алегам Яцынам выканаюць класічную і аўтэнтычную гішпанскую музыку. Музычную частку ўпрыгожыць фламенка.

6 жніўня — музыкі-вундэркінды Беларусі і інтэрактыўны канцэрт з аркестрам

Дзеці-музыкі, лаўрэаты музычных конкурсаў выступяць з запамінальнымі нумарамі сольна і ў суправаджэнні аркестра.

Інтэрактыўны канцэрт, які складаецца з п'ес Бронера для слухачоў з аркестрам і інтэрактыўнай п'есай «Вось бы» Падгайца з удзелам гледачоў выканае Дзяржаўны камерны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам маэстра Яўгена Бушкова (Расія).

13 жніўня — музычныя жарты, танга, музыка савецкага кіно і класіка ў джазе ў «Музычнай гасцёўні Таццяны Старчанкі»

«Класік-джаз-трыа» — ансамбль выканае вядомую класіку ў джазавай апрацоўцы і парадуе публіку сваёй творчасцю.

Квартэт V.S.O.P. выканае музыку танга з вядомых фільмаў.

Салісты праекта «Музычная гасцёўня» будуць жартаваць музычна і выконваць творы з любімых савецкіх фільмаў.

20 жніўня — музыка, народжаная ў Галівудзе, з аркестрам з Магілёва і дырыжорам з Венесуэлы, а таксама саюз арфы, флейты і балета

Кацярына Жураўлёва (арфа), Яўген Віданаў (флейта), Міхаіл Канстанцінаў (марымбе і вібрафон) выканаюць некалькі класічных і сучасных музычных нумароў, два з якіх дапоўніць вытанчаная класічная харэаграфія.

Сімфанічны аркестр Магілёўскай капэлы пад кіраўніцтвам маэстра Херарда Эстрада Марцінеса (Венесуэла) выканае музыку з самых вядомых кінафільмаў сучаснасці: «Зорныя войны», «Піраты Карыбскага мора», «Тытанік», «Гульні тронаў» і г.д.

27 жніўня — закрыццё фестывалю. Струнны квартэт з Польшчы і шыкоўная музыка Беларусі 19-20 стагоддзяў у выкананні MuzzicDom Orchestra

Венскую класіку, польскую і беларускую музыку Манюшкі выканае струнны квартэт з горада Катавіцы Altra Volta.

Беларуская акадэмічная музыка будзе выкананая MuzzicDom Orchestra пад кіраўніцтвам маэстра Івана Касцяхіна. Госці пачуюць уверцюры і арыі з опер Манюшкі «Галька», «Verbum Nobile» і «Страшны двор» ды іншых.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Калі цяпер херова, значыць, гэта яшчэ не канец». Пагутарылі з эпатажным «святаром XXI стагоддзя», пра якога не было чуваць пяць гадоў пасля арышту2

«Калі цяпер херова, значыць, гэта яшчэ не канец». Пагутарылі з эпатажным «святаром XXI стагоддзя», пра якога не было чуваць пяць гадоў пасля арышту

Усе навіны →
Усе навіны

Сталіца Паўднёвай Карэі перажывае нашэсце чорных жукоў2

Украінскія палярнікі зрабілі незвычайнае ФОТА цюленя, які адпачывае на крызе1

Украінскі вайсковец знайшоў каля беларускай мяжы зубы маманта1

У цэнтры Масквы выбухнуў аўтамабіль з ветэранамі ФСБ3

«Давялося сыр на касе пакінуць». Як беларусы рэагуюць на ноу-хау з падвойнай маркіроўкай тавараў5

«Хочацца, каб мы жылі не з нуля». Уладальнік сядзібы Горватаў расказаў пра рэстаўрацыю, захаваныя каштоўнасці і «Белую пані Нароўлі»2

Напярэдадні вялікіх выхадных стаў кепска працаваць сайт Беларускай чыгункі

У Мінску мужчына пагражаў нажом людзям у краме

У Жытоміры прагучаў моцны выбух1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі цяпер херова, значыць, гэта яшчэ не канец». Пагутарылі з эпатажным «святаром XXI стагоддзя», пра якога не было чуваць пяць гадоў пасля арышту2

«Калі цяпер херова, значыць, гэта яшчэ не канец». Пагутарылі з эпатажным «святаром XXI стагоддзя», пра якога не было чуваць пяць гадоў пасля арышту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць