Навука і тэхналогіі11

Аpple прэзентавала новы iPhone, разумны гадзіннік і бесправадныя навушнікі

Кампанія «Apple» правяла прэзентацыю, дзе прэзентавала новыя прадукты і магчымасці ў тэхніцы іх вытворчасці.

Першай навіной стаў выхад сусветна вядомай гульні Mario на сістэме iOS і новага хіта «Pokemon Go» на разумным гадзінніку Apple Watch.

Пасля Apple прэзентавалі новы гадзіннік Apple Watch: Series 2. Як у новай, так і ў папярэдняй версіі з’явяцца новыя функцыі: адказы на паведамленні цяпер можна пісаць прама з гадзінніка, раней жа трэба было браць у рукі тэлефон. У новай мадэлі гадзіннік стаў воданепранікальным да глыбіні ў 50 метраў.

Гадзіннік зможа падлічваць калорыі, якія траціць чалавек, экран стаў ярчэй, з’явіўся GPS. Для тых, хто хоча вылучацца, з’явілася версія гадзінніка ў керамічным корпусе. Мінімальны кошт Apple Watch: Series 2 — $369. Цана на старую версію гадзінніка знізіцца да $269. Новы гадзіннік Apple пачне прадаваць з 19 верасня.

І, вядома, не абыйшлося без прэзентацыі новага iPhone 7 i iPhone 7 Plus. Першае, што кідаецца ў вочы iPhone 7 Plus — дзве камеры.

Iphone 7 Plus. Уся задняя панэль шкляная. Таксама амаль не бачна прожылкаў антэны, якія былі ў папярэдніх iPhone.

Распрацоўшчыкі папрацавалі над кнопкай «Home» — кнопка адчувае сілу ціску, г.зн. стала як экран з тэхналогіяй 3D Touch. iPhone адгукаецца на дотык, і ўсе праграмы могуць выкарыстоўваць Taptic Engine кнопкі. iPhone, як і Apple Watch: Series 2 стаў абаронены ад вады і пылу.

Новы чып: A10 Fusion. Чатырох'ядзерны, кампанія заяўляе, што самы моцны ў свеце. Зарадка тэлефона цяпер будзе трымаць на 1—2 гадзіны больш. Увогуле тэму батарэі Apple хутка праскочылі. Відаць, праблему са слабым акумулятарам так і не вырашылі. Даступныя будуць тры версіі — 32, 128 і 256 Гб. Версію на 16 і 64 Гб прыбралі.

У звычайным Iphone 7 будзе толькі адзін аб'ектыў.

Палепшылі камеру — разрозненне сэнсара 12 Мп, успышка з чатырма дыёдамі. Новы сэнсар вызначае, што сфатаграфавана, і падбірае для гэтага найлепшыя ўмовы. Пікселі сталі большымі і захопліваюць больш святла. Аўтафокус стаў дакладнейшы і хутчэйшы, а ва ўбудаванай успышцы цяпер 4 святлодыёды замест двух. Франтальная камера таксама стала лепшай — 7 Мп, лепш працуе з колерамі, менш шуміць.

Цяпер асобна пра дзве камеры. iPhone 7 Plus мае два аб'ектывы — тэлеаб'ектыў і шырокавугольны аб'ектыў. Хоць кампанія і абяцае дзесяціразовае павелічэнне без моцнай страты якасці, камера засталася лічбавай, а не аптычнай. Затое будзе двухразовы аптычны зум.

А цяпер да самай вялікай інтрыгі для тых, хто чакаў новы iPhone — навушнікі. У новым iPhone 7 няма асобнага ўваходу для навушнікаў, цяпер прыйдзецца выкарыстоўваць адаптар:

Такі адаптар для ўвахода 3,5 мм на Lightning будзе ісці ў камплекце да новага iPhone.

Але ёсць і добрая навіна: кампанія лічыць, што правады — гэта мінулае стагоддзе, таму яны выпусцілі бесправадныя навушнікі AirPods:

Навушнікі змогуць працаваць 5 гадзін без падзарадкі. Але, здаецца, галоўнае — не згубіць іх.

Агулам цана новага iPhone з навушнікамі, адаптарам, зарадкай — ад $649, iPhone 7 Plus — ад 769. Старт продажу ў ЗША — 16 верасня. 

Апошняй навіной для ўсіх карыстальнікаў прадукцыі Apple стаў выхад аператыўнай сістэмы iOS 10. Кожны ахвотны зможа абнавіць прашыўку з 13 верасня. 

Каментары1

Цяпер чытаюць

Генерал Келаг расказаў, чаму ЗША размаўляюць з Лукашэнкам

Генерал Келаг расказаў, чаму ЗША размаўляюць з Лукашэнкам

Усе навіны →
Усе навіны

Брэнд, што робіць аўто для Пуціна, прывёз у Беларусь на выставу калекцыю адзення, абутку і сумак

Каля Мінска на дарогах устанавілі «берлінскія падушкі». Што гэта такое?2

Малдаване Беларусі галасавалі не так, як малдаване Расіі. Уплыў праеўрапейскіх настрояў у беларускім грамадстве?10

«Ветэран баявых дзеянняў» падаў на Пугачову пазоў на $18 мільёнаў за абразу расійскага народа15

«Ён жыве ў сваім свеце. Часам у гэты свет прыязджае Пуцін». Зяленскі адказаў на прапанову Лукашэнкі6

Следам за Арменіяй і Сірыяй Расія губляе Малі і ЦАР10

Пяскоў пракаментаваў заявы пра магчымую пастаўку «Тамагаўкаў» Украіне3

У Мінску ў кватэрах сталі ўключаць ацяпленне

У Беларусі прадаюць унікальны аўтамабіль. Паглядзець яго можна толькі за грошы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генерал Келаг расказаў, чаму ЗША размаўляюць з Лукашэнкам

Генерал Келаг расказаў, чаму ЗША размаўляюць з Лукашэнкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць