Новы цягнік Масква—Берлін будзе спыняцца ў беларускіх гарадах Оршы, Мінску і Брэсце, паведамляецца на сайце Расійскай чыгункі.
У першы рэйс хуткасны цягнік «SWIFT»/»Стрыж» № 13/14 «Масква—Берлін» іспанскай кампаніі Patentes Talgo S.L. адправіцца з Курскага вакзала 17 снежня.
Асаблівасць цягніка ў тым, што вагоны Swift абсталяваны сістэмай аўтаматычнай змены шырыні колавых пар, што скароціць час пераходу на каляю еўрапейскага стандарту.

Ад Масквы да Берліна цягнік будзе прыпыняцца ў Смаленску, Оршы, Мінску, Брэсце, дзе цягнік пяройдзе за 20 хвілін на іншую каляю. Пасля ідуць прыпынкі ў Тэрэспалі, Варшаве, Познані, Жэпіне і Франкфурце.
Квіткі ўжо з'явіліся ў продажы ў касах.
З Мінска ў Берлін новы цягнік будзе адпраўляцца па суботах і нядзелях, час — 21:09. Кошт квіткоў Мінск — Берлін у купэйным вагоне — 203,27 руб., у сядзячым — 238,96 руб.
З Берліна Swift будзе адпраўляцца па нядзелях і панядзелках у 18:50 і прыбываць у Мінск у 9.12.
«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве

Каментары