Эканоміка33

Сямашка: Беларусь і Украіна дамовіліся аб зняцці гандлёвых бар'ераў

Беларусь і Украіна дасягнулі згоды ў пытанні зняцця астатніх бар'ераў ва ўзаемным гандлі, паведаміў журналістам беларускі віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка 10 лістапада паводле вынікаў праведзенага ў Мінску 24-га пасяджэння міжурадавай беларуска-ўкраінскай змяшанай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

government.by

«Мы дамовіліся і напярэдадні пасяджэння, і ў працэсе аб зняцці тых некаторых бар'ераў, якія ў нас заставаліся. Магчыма, не так проста, але ўсё-ткі мы выпрацавалі падыходы і схемы, як не дапускаць з'яўлення такіх бар'ераў, каб, калі яны толькі ўтвараюцца, мы апярэджвалі іх», — сказаў Сямашка.

«Па пастаўках цэменту ва Украіну ў нас былі праблемы. Вы ведаеце, што мы нядаўна мадэрнізавалі нашы цэментныя заводы, адзін з нуля пабудавалі, стварылі магутнасці. Але мы канстатавалі, што ва Украіну чамусьці за апошнія два гады наш экспарт цэменту знізіўся ў 20 разоў, хоць гэта абсалютна канкурэнтаздольны прадукт, — адзначыў ён. — Зараз карэктуецца нарматыўная дакументацыя ва Украіне, што дазволіць без усялякіх фармальных абмежаванняў пастаўляць цэмент. Абмежаванне будзе адно — канкурэнтаздольнасць па цане і якасці». Пры гэтым Сямашка не ўдакладніў, якога роду бар'ер мае на ўвазе.

«У нас было абмежаванне, якое дзейнічала амаль паўгода, адносна паставак рэактыўнага паліва. Сёння магу вас праінфармаваць, што з 1 лістапада гэтага года абмежавання няма. Для Украіны гэта будзе важна, таму што гэта стабілізуе рынак», — працягнуў віцэ-прэм'ер.

Паводле яго слоў, на сённяшняй сустрэчы дасягнутая дамоўленасць аб стварэнні дарожнай карты двухбаковага супрацоўніцтва, што грунтуецца на актывізацыі такіх кірункаў, як машынабудаванне, у тым ліку стварэнне новых зборачных вытворчасцяў беларускай тэхнікі з лакалізацыяй не меншай як 50%, і сельская гаспадарка. Асноўная мэта будучай дарожнай карты — давесці ўзаемны тавараабарот да 8 млрд долараў на год.

У сваю чаргу віцэ-прэм'ер — міністр рэгіянальнага развіцця, будаўніцтва і ЖКГ Украіны Генадзь Зубко паведаміў, што пры карэктаванні ўкраінскага падатковага заканадаўства на 2017 год з'яўляецца больш магчымасцяў для свабоднай працы беларускіх падаткаплацельшчыкаў ва Украіне. Паводле яго слоў, бакі таксама абмеркавалі магчымасць бюджэтнага субсідавання закупак беларускай сельскагаспадарчай і камунальнай тэхнікі.

«Беларусь сёння з'яўляецца стратэгічным партнёрам Украіны. І мы хацелі б, каб гэты статус падтрымліваўся яшчэ многія дзесяцігоддзі», — сказаў на заканчэнне Зубко.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Амерыканская паліцыя палюе на падпалкоўніка беларускай міліцыі, які стаў цэнтральнай фігурай у крымінальнай бандзе4

Амерыканская паліцыя палюе на падпалкоўніка беларускай міліцыі, які стаў цэнтральнай фігурай у крымінальнай бандзе

Усе навіны →
Усе навіны

Хтосьці з ваенкамата Гомельшчыны забраніраваў люксавыя апартаменты і выпадкова апублічыў гэта12

Віцебская фабрыка выпусціла дываны з матрошкамі10

Дзіўную і злавесную карціну Фрыды Кала купілі за рэкордныя для жанчыны-мастачкі грошы3

Літоўскія грузавікі ўсё яшчэ не перасякаюць мяжу3

У Еўропе план Трампа па Украіне лічаць дрэнным9

Як Максім апынуўся ў забалочаным месцы? У МУС расказалі новыя падрабязнасці пра пошукі падлетка10

«Я гэтага не дарую». У палітвязня, вывезенага ў Літву, знайшлі гепатыт С — напэўна, заразілі за кратамі3

З-за метэазондаў з Беларусі самалёт міністра замежных спраў Літвы і еўракамісара не адразу змог прызямліцца ў Вільні12

Што цяпер знаходзіцца на месцы клінікі «Новы зрок» у Мінску?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканская паліцыя палюе на падпалкоўніка беларускай міліцыі, які стаў цэнтральнай фігурай у крымінальнай бандзе4

Амерыканская паліцыя палюе на падпалкоўніка беларускай міліцыі, які стаў цэнтральнай фігурай у крымінальнай бандзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць