Грамадства1414

Ананіч: У аснове рэдакцыйнай палітыкі павінны быць дзяржаўныя прыярытэты

Міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч заклікала журналістаў у сваёй працы не раздзяляць паняцці маральнасці і патрыятызму. Пра гэта яна заявіла 18 лістапада ў Мінску на V форуме маладых журналістаў «Агульны погляд у будучыню. СМІ: маральнае вымярэнне».

«Маральнасць — гэта не толькі найважнейшы складнік чалавечай асобы, але і адна з самых галоўных грамадскіх катэгорый, — заявіла Ананіч. — Таму што гэта падмурак развіцця грамадства, дзяржавы, маральнасць важная ў дачыненні да людзей, у выбудоўванні будучыні сваёй краіны, маральнасць у дачыненні да мінулага. І ў сувязі з гэтым я б хацела адзначыць, што асноўную ролю ў гэтым працэсе граюць журналісты».

«Ёсць ходкі такі [выраз] «журналістыка — чацвёртая ўлада». Мы не будзем адмаўляць, што ў журналістыкі дастаткова ўплыву на грамадскія працэсы, але павінна спалучацца вось гэтая ўладарнасць ў яе праяве і адказнасць з тым, якое слова мы нясем у грамадства», — дадала міністр інфармацыі.

Паводле слоў Ананіч, сёння «кожны чалавек, які ўзяў у рукі гаджат, можа ўявіць сябе журналістам, можа пісаць, дзяліцца меркаваннем». «І вось гэтая катэгорыя благасферы — гэта тыя магчымасці, якія ёсць у кожнага. Але прафесійны журналіст нясе яшчэ і прафесійную адказнасць за слова, якое даносіцца, — падкрэсліла кіраўнік Мінінфарма. — Як у дактароў ёсць такі прынцып «не нашкодзь», я лічу, што і ў журналістаў таксама вось гэты прынцып павінен працаваць. Таму што трэба ў першую чаргу разумець, што ты нясеш інфармацыю для стварэння, калі ты бачыш у гэтым сваю мэту».

«Вельмі важна не раздзяляць паняцце маральнасці з паняццем любові да сваёй краіны і патрыятызмам, — лічыць Ананіч. — Гэта не кажа пра тое, што трэба прыгладжваць тэксты, не бачыць праблем. Трэба дакопвацца да сутнасці, трэба быць удумлівым. Ніхто акрамя нас, беларускіх журналістаў, не мае права і не так адказны намаляваць наша сённяшняе жыццё, у сэнсе журналісцкім. Толькі мы абавязаныя развіваць сваю краіну, і наша слова павінна быць галоўным. Менавіта дзяржаўныя прыярытэты павінны быць у аснове рэдакцыйнай палітыкі, накіраванай на стварэнне».

Семінар арганізаваны Міністэрствам інфармацыі, Беларускім саюзам журналістаў і Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі7

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Усе навіны →
Усе навіны

Чым цяпер займаецца экс-удзельнік гурту ЛСП Пятро Клюеў?4

Украінскія дроны атакавалі важны хімзавод у Пермскім краі3

Лукашэнка прапанаваў Германіі аднавіць адносіны, здымаючы памежныя і іншыя бар'еры5

Пратэсты «пакалення Z» у Марока — забітыя тры чалавекі3

Ты спіш, а мозг працуе. Як з дапамогай простага трука рашаць у сне праблемы і нараджаць ідэі3

Інжынеры стварылі парашут-кірыгамі, які абяцае ідэальна прамы і танны спуск4

На буйным хімзаводзе «Азот» у Пермскім краі прагрымелі моцныя выбухі5

Адроджаныя лютаваўкі Ромул і Рэм адзначылі свой першы дзень нараджэння3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі7

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць