Літаратура33

Абвешчаны літаратурны конкурс імя Скарыны

13 студзеня ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» абвясціў пра пачатак прыёму прац на конкурс «Экслібрыс», які сёлета мае імя Францішка Скарыны, прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і прысвечаны мастацкаму перакладу на беларускую мову.

Да ўдзелу запрашаюцца аўтары ва ўзросце да 35 гадоў, якія перакладаюць паэзію, прозу або эсэістыку з любой мовы на беларускую. Тэматыка твораў — любая. Прымаюцца пераклады, якія нідзе не друкаваліся раней.

Аб’ём: да 1 друкаванага аркуша (40 тыс. знакаў з прабеламі для прозы і эсэістыкі; 700 радкоў для паэзіі).

Журы конкурсу: Ірына Багдановіч, Лявон Баршчэўскі, Зміцер Колас, Уладзімір Папковіч, Алена Пятровіч, Андрэй Хадановіч, Ганна Янкута.

Тэксты на конкурс можна дасылаць файламі ў фармаце.doc да 15 ліпеня 2017 года на адрас [email protected], пазначыўшы тэмай ліста «Экслібрыс». У лісце мусіць быць наступная інфармацыя: імя, прозвішча, дата нараджэння ўдзельніка, кантактны нумар тэлефона і e-mail.

Па выніках конкурсу мяркуюцца публікацыі ў часопісе «Дзеяслоў», газеце «Літаратурная Беларусь», а таксама выданне кнігі з перакладамі пераможцаў пры ўмове наяўнасці аўтарскага права.

За ходам конкурсу сачыце на сайце Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены9

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Усе навіны →
Усе навіны

«Чорная жамчужына» сушыць вёслы»: тыкток у захапленні ад вялізнага фрэгата, які пабудаваў пенсіянер у Пінску ў сваім агародзе6

Беларус вырасціў гіганцкі перац — памерам з электрачайнік1

«Ніякіх забароненых месцаў не існуе». Келаг кажа, што Трамп дазволіў Украіне наносіць дальнабойныя ўдары24

«Хлопцы гралі на гітары Ляпіса Трубяцкога». Як беларусы арганізаваліся, каб сустрэць нечакана вызваленых палітвязняў4

На выбарах у Малдове перамагла праеўрапейская партыя прэзідэнта Санду, прарасійская апазіцыя прайграла9

Таямніцы Мінскага замчышча: недабудаваны храм, які ставіць у тупік навукоўцаў, і маладая князёўна з касой і кветкавым вянком1

У ЗША 18‑гадовы зумер зарабіў $30 мільёнаў на дадатку, які лічыць калорыі па фота ежы

У афіцыйным Пантэоне герояў ёсць князь, пра існаванне якога многія пачуюць першы раз13

Прарасійскі блок разгромна прайграе выбары ў Малдове20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены9

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць