Здарэнні1919

У ЗША застрэлены беларускі імігрант. У Мінску ў яго засталіся жонка і двое дзяцей

Цела загінулага беларуса Віталя Мяліка паліцыя знайшла на запраўцы 3 лютага, каля 11 гадзін вечара. Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Норкас, штат Джорджыя. Паліцыя шукае падазраваных у здзяйсненні злачынства, паведамляе Tut.by.

Фота з сайта gofundme.com

Паводле паведамленняў мясцовых СМІ, у ходзе расследавання паліцыя высветліла, што Віталь Мялік зайшоў у краму на заправачнай станцыі. Затым унутр увайшлі двое падазраваных, адзін з якіх здзейсніў куплю. Калі падазраваныя выйшлі на вуліцу, паміж імі і Мялікам завязалася спрэчка, якая перарасла ў сварку. Адзін з падазраваных дастаў са сваёй машыны вінтоўку і застрэліў Мяліка.

Як адзначаюць у паліцыі, цела імігранта з Беларусі ляжала на сярэдзіне паркоўкі. Аўтамабіля побач не аказалася. Дэтэктывы падазраюць, што Мялік прыехаў на запраўку разам са сваімі забойцамі.

Загінуламу было 33 гады. У Мінску ў Віталя засталася сям'я — жонка Кацярына і двое дзяцей, малодшай дачцэ ўсяго 4 месяцы.

«Летам Віталь павінен быў атрымаць грамадзянства, і мы з сынам і дачкой збіраліся пераехаць да яго», — распавяла Кацярына.

Цяпер яна займаецца атрыманнем амерыканскай візы. Сваякі загінулага абвясцілі на сайце GoFundMe збор сродкаў, каб жанчына магла паехаць у Амерыку развітацца з мужам.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі24

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Усе навіны →
Усе навіны

«Ужо сіл няма глядзець на гэтыя цэны». Беларусы скардзяцца на кошт аўтобусных білетаў у Літву4

«Чувак дзела сказаў». Людзі масава падтрымалі студэнта-афрыканца9

Вы выкідваеце чэкі з крамаў у макулатуру? Вы жорстка памыляліся2

«Я дзейнічаў паспешліва і дапусціў некалькі памылак». Сяргей Ціханоўскі запісаў відэа пра 100 дзён на волі57

У Мінску прадаюць кватэру за $2,3 мільёна. Што прапаноўваюць за такія шалёныя грошы? ШМАТ ФОТА9

У Офісе Ціханоўскай пракаментавалі рашэнне знізіць узровень яе фізічнай аховы ў Літве17

Беларус прапусціў стартавы матч у НХЛ. У яго няма амерыканскай візы

Эксперты назвалі тры бытавыя прыборы, якія ні ў якім разе нельга ўключаць праз падаўжальнік11

«Падумаў, што недзе побач мядзведзь». Нобелеўскаму лаўрэату ў лічбавым дэтоксе ўсё ж паведамілі пра ўзнагароду2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі24

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць