91 чалавек пацярпеў ад удару шаравой маланкі ў Нарвэгіі.

Інцыдэнт адбыўся ў нядзеллю ў паселішчы Фліса

Маланка ўдарыла ва ўзгорак, на якім стоўпіліся заўзятары, якія прыйшлі паглядзець на спаборніцтвы па аўтаралі.
Па словах мясцовага паліцыянта, маланка ўяўляла сабой «вялікі электрычны шар». Вакол тых людзей, у каго ў руках былі мэталічныя прадметы, пачаліся сыпацца іскры. Іскрыліся нават парасоны. Усе сталі валіцца з крэслаў.
На шчасьце, абышлося без сьмяротных ахвяр. Дактары кажуць, што жыцьцю пацярпелых нічога не пагражае.
«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве

Каментары