Улада2424

Некалькі соцень дэманстрантаў прайшлі Маршам салідарнасці па цэнтры Мінска ФОТЫ, ВІДЭА

У цэнтры Мінска прайшла акцыя, падчас якой арганізатары патрабавалі паляпшэння жыцця рабочых, а таксама вызвалення палітвязняў. Некалькі сотняў чалавек сабраліся на Кастрычніцкай плошчы, правялі мітынг і прайшлі шэсцем да плошчы Незалежнасці.

Калону вялі за сабой Павел Севярынец і Уладзімір Някляеў. А вось Мікола Статкевіч, які быў галоўным ініцыятарам акцыі, быў прэвентыўна затрыманы і прысуджаны да 5 дзён арышту.

15:11

Акцыя пратэсту скончаная, дзякуй, што былі з намі!

Спадзяемся, што абыдзецца без затрыманняў.

15:09

Удзельнікі прымаюць рэзалюцыю мерапрыемства, раней апублікаваную ў інтэрнэце. Някляеў нагадвае, што акцыя была абсалютная мірная, ужываць сілу ў дачыненні да дэманстрантаў — злачынства.

«Жыве Беларусь!» — падсумоўвае Уладзімір Някляеў. «Баста!» — дадае Яўген Афнагель.

15:05

Дэманстранты спыніліся каля Чырвонага касцёла. Уладзімір Някляеў тут сканчвае акцыю.

14:59

Аўтазакі працягваюць суправаджаць удзельнікаў акцыі. Некалькі сотняў чалавек, не зважаючы на іх, працягваюць рушыць да плошчы Незалежнасці.

14:53

14:48

Калона рушыць па ходніках праспекта Незалежнасці. Колькасць удзельнікаў, выглядае, дасягнула 500 чалавек.

14:42

Максім Вінярскі паліць фаеры. Увечары гэта выглядае эфектней, па шчырасці.

Міма дэманстрантаў праехелі некалькі аўтазакаў, але не спыніліся.

14:37

Імправізаваны мітынг скончыўся. Павел Севярынец вядзе людзей у бок плошчы Незалежнасці. 

14:35

14:32

Паводле падлікаў назіральнікаў, на плошчы знаходзіцца 520 чалавек — гэта ўсе разам, уключна з сілавікамі і журналістамі.

А саміх удзельнікаў акцыі — каля 300-350 чалавек.

14:30

14:28

Уладзімір Някляеў і Максім Вінярскі.

14:23

14:22

Удзельнікі акцыі перамясціліся на прыступкі Палаца рэспублікі. Някляеў дзякуе прысутным, Севярынец гукае «Жыве Беларусь!» і «Свабоду палітвязням!».

14:18

Ніна Багінская, як заўжды, са сцягам.

14:17

Някляеў кажа, што збіраецца падзякаваць удзельнікам акцыі, сэнсу зачытваць рэзалюцыю для супрацоўнікаў КДБ ён не бачыць.

Выказвае прэтэнзію да арганізатараў іншай апазіцыйнай акцыі, якая мелая прайсці на Бангалоры, але была адмененая.

«Гэта хранічная хвароба апазіцыі, а цяпер і прафсаюзаў. Гэта ж трэба збірацца на аргкамітэт, а пасля адмовіцца ад акцыі. Гэта выглядае па-дзіцячаму ці нават горш», — абураецца Някляеў.

14:14

14:12

Удзельнікі акцыі пакрысе падцягваюцца на Плошчу — тут ужо больш за 100 чалавек. Лунае некалькі нацыянальных сцягоў.

Але ўдзельнікі пакуль стаяць купкамі, арганізаванага цэнтру няма.

14:07

Супрацоўнік міліцыі ў мацюгальнік папярэдзіў, што супраць удзельнікаў акцыі можа быць прымененая фізічная сіла і ўжытыя спецсродкі. Мітынгоўцы ў адказ толькі смяюцца: а газ будзе? а вадамёты? можа, страляць будуць?

Колькі чалавек на Кастрычніцкай плошчы? Наш карэспандэнт перадае, што каля 50-70 чалавек.

14:02

14:00

Удзельнік акцыі Андрэй выйшаў з белым аркушам паперы. Маўляў, усё і так зразумела. Ён разгарнуў бел-чырвона-белы сцяг, але амапаўцы папрасілі апусціць яго. Андрэй выходзіў і 25 сакавіка, і 26 сакавіка. За другую з акцый атрымаў штраф. Гатовы да затрымання і сёння.

Іншы ўдзельнік, Уладзімір Няпомняшчых прыехаў з Гомеля. Узяў з сабой цёплыя рэчы і сала — на ўсялякі выпадак. На яго радзіме арганізатары папрасілі не браць на мясцовую акцыю бел-чырвона-белыя сцягі. Таму мужчына паехаў у Мінск.

13:58

Марына Адамовіч.

13:53

На Кастрычніцкую плошчу выйшла Марына Адамовіч, жонка Міколы Статкевіча. Яна раіць людзям у выпадку перакрыцця плошчы гуртавацца каля ГУМа.

13:52

13:50

Нагадваем, што ва ўсёй Беларусі тым часам працягваюцца прэвентыўныя затрыманні людзей, каб сарваць акцыі пратэсту.

13:49

На Кастрычніцкай плошчы пакуль пуста. Затое на плошчы Незалежнасці гадзіну таму акцыя прайшла. Пралукашэнкаўскія камуністы прыйшлі з кветкамі да помніка Леніну.

13:47

Некаторыя актывісты, як, прыкладам, Зміцер Дашкевіч вырашылі ў гэты час сабрацца на талаку ў Курапатах.

13:42

13:41

На Кастрычніцкай плошчы пакуль няма нікога, апроч адзінкавых турыстаў. Але іх мусіць здзівіць ці нават спалохаць дзіўная колькасць сілавікоў і мужчын, якія прагульваюцца па двое.

На суседніх вуліцах шмат міліцэйскай спецтэхнікі, ёсць і той самы «сіні бус» без нумароў. Каля стаіць даішнік, і яго зусім не турбуе, што рух аўтамабіля без рэгістрацыйных знакаў — сур'ёзнае парушэнне.

13:38

13:35

За Палацам рэспублікі яшчэ 6-7 аўтазакаў.

13:32

На Камсамольскай вуліцы стаіць пяць аўтазакаў і адзін зялёны аўтобус.

Каментары24

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

У Маскве мужчыны масава спрабуюць знаёміцца, мацаючы дзяўчат за ягадзіцы. Так загадаў рабіць сэкс-коўч з Беларусі8

У Маскве мужчыны масава спрабуюць знаёміцца, мацаючы дзяўчат за ягадзіцы. Так загадаў рабіць сэкс-коўч з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі ўпершыню з’явіўся на саміце NATO ў касцюме — але не ў класічным16

З'явіўся рэйтынг самых дарагіх гарадоў свету. На якім месцы Мінск?10

Шматдзетную маму, якая займаецца астралогіяй, асудзілі за ўдзел у пратэстах8

Апублікаваны рэйтынг самых дарагіх краін для жыцця. На якім месцы Беларусь?4

У Лагойску сутыкнуліся два аўтобусы

У Арменіі заявілі пра прадухіленне спробы захопу ўлады2

Вярнуўся з Літвы — і быў арыштаваны за данаты. Гэты біёлаг раней даследаваў лейкозы — яго філасофія натхняе10

Юрый Антонаў расказаў, як ён змагаецца з перападамі ціску. Кажа, яму вельмі гэта дапамагае13

Яшчэ ў адной мінскай краме запрацавала сістэма з талонамі ў чаргу, як у банку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Маскве мужчыны масава спрабуюць знаёміцца, мацаючы дзяўчат за ягадзіцы. Так загадаў рабіць сэкс-коўч з Беларусі8

У Маскве мужчыны масава спрабуюць знаёміцца, мацаючы дзяўчат за ягадзіцы. Так загадаў рабіць сэкс-коўч з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць