Грамадства

МУС прапануе перагледзець правілы перавозкі дзяцей у машынах

Першы намеснік міністра ўнутраных спраў Юрый Назаранка падчас семінара ў Палаце прадстаўнікоў адзначыў, што МУС прапануе перагледзець падыходы да перавозкі дзяцей у транспартных сродках. Паводле яго слоў, сітуацыя з дзіцячым траўматызмам на дарогах выклікае сур'ёзную занепакоенасць, піша БелТА.

Фота ілюстрацыйнае

У 2024 годзе кожны чацвёрты загінулы ў ДТЗ кіроўца не карыстаўся рамянём бяспекі ці шлемам. Больш за траціну загінулых пасажыраў таксама не выкарыстоўвалі сродкі пасіўнай бяспекі. За год зафіксавана звыш 150 тысяч выпадкаў, калі рамяні бяспекі не выкарыстоўваліся, каля 25 тысяч з іх — паўторна. Правілы перавозкі дзяцей былі парушаныя 42 тысячы разоў, кожнае дзясятае парушэнне — паўторнае.

З 2019 да 2024 года колькасць ДТЗ з удзелам дзяцей-пасажыраў вырасла са 144 да 204 выпадкаў, а колькасць загінулых дзяцей — з 7 да 14.

Назаранка падкрэсліў, што адна з прычын такой негатыўнай тэндэнцыі — слабая адказнасць за падобныя парушэнні. Папярэджанні не даюць неабходнага выхаваўчага эфекту, а поўны кантроль за перавозкамі дзяцей немагчымы. Аўтаматычныя сістэмы фіксацыі парушэнняў таксама не заўсёды могуць выявіць гэтыя выпадкі.

У сувязі з гэтым МУС прапануе ўнесці парушэнні, звязаныя з невыкарыстаннем рамянёў бяспекі і няправільнай перавозкай дзяцей, у спіс выключэнняў, на якія не будзе распаўсюджвацца мера ў выглядзе папярэджання, а адразу будзе прадугледжана больш строгае пакаранне.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я толькі аднаго хачу: каб вы паверылі мне зноў». Як прайшла першая акцыя Ціханоўскага ў Варшаве пасля вызвалення

«Я толькі аднаго хачу: каб вы паверылі мне зноў». Як прайшла першая акцыя Ціханоўскага ў Варшаве пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусбанк абмяжоўвае зняцце наяўных з картак3

У Арменіі арыштавалі архіепіскапа і яшчэ 16 змоўнікаў1

4, 14 ці 114? У Кобрыне не могуць разабрацца з нумарам дома на фасадзе6

Кацярына Ціханава — не проста дачка Пуціна. Яе лічаць магчымай пераемніцай11

«Нервовае, трывожнае, непалітычнае. Галоўны герой — член Савета Рэспублікі». Вольга Лойка прапануе «Беларусьфільму» ідэю кіно3

У Маскве мужчыны масава спрабуюць знаёміцца, мацаючы дзяўчат за ягадзіцы. Так загадаў рабіць сэкс-коўч з Беларусі24

З 1 верасня беларусам, што едуць у Латвію, трэба будзе зарэгістравацца на спецыяльным партале і запоўніць анкету9

Спецслужбы пад выглядам «друку сімволікі і сцягоў» спрабуюць падбіць беларусаў замежжа перадаць свае асабістыя звесткі2

Беларускі турыст знойдзены мёртвым у возеры Шален у Бургундыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я толькі аднаго хачу: каб вы паверылі мне зноў». Як прайшла першая акцыя Ціханоўскага ў Варшаве пасля вызвалення

«Я толькі аднаго хачу: каб вы паверылі мне зноў». Як прайшла першая акцыя Ціханоўскага ў Варшаве пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць