Свет99

У Расіі завялі справу на выхавацельку, якая заклеіла дзіцяці рот скотчам

У Іркуцкай вобласці Расіі завялі крымінальную справу на выхавацельку дзіцячага садка, якая заклеіла рот скотчам аднаму са сваіх выхаванцаў. Педагог выклала адпаведнае фота ў Інстаграм і падпісала яго: «Бо нефіг даводзіць Аляксандру Віктараўну да шалу».

Справай выхавацелькі займаецца расійскі Следчы камітэт. Жанчыну падазраюць у катаваннях. Выхаванцы дашкольнай установы знаходзіліся ў заведама бездапаможным стане і не маглі супрацьстаяць здзекам, лічаць следчыя.

Сама выхавацелька патлумачыла свае дзеянні тым, што такім чынам хацела ў форме гульні стварыць цішыню ў групе для чытання ўголас казкі, таму заклеіла рот сабе, а затым ужо дзеці самастойна перанялі яе прыклад.

Летась у Расіі здарылася два падобныя інцыдэнты, пасля якіх звольнілі дзвюх выхавацелек, перадае ВВС.

Каментары9

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Маскве мужчыны масава спрабуюць знаёміцца, мацаючы дзяўчат за ягадзіцы. Так загадаў рабіць сэкс-коўч з Беларусі8

У Маскве мужчыны масава спрабуюць знаёміцца, мацаючы дзяўчат за ягадзіцы. Так загадаў рабіць сэкс-коўч з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп перад самітам НАТА: Зяленскі — добры хлопец3

Каверын: Я думаю, Ціханоўскі заплакаў таму, што цудоўна разумее: пяць гадоў пекла былі дарэмныя65

«Яшчэ дзень і збіраў бы манаткі». Звольнілі ў Нідэрландах — на пошук працы 2,5 месяцы. Гісторыя аднаго дэдлайна4

Беларус, які жорстка збіў малога хлопчыка ў «Шарамеццева», перад нападам ужыў гашыш і выпіў тры пляшкі віскі7

Зяленскі ўпершыню з’явіўся на саміце NATO ў касцюме — але не ў класічным16

З'явіўся рэйтынг самых дарагіх гарадоў свету. На якім месцы Мінск?10

Шматдзетную маму, якая займаецца астралогіяй, асудзілі за ўдзел у пратэстах8

Апублікаваны рэйтынг самых дарагіх краін для жыцця. На якім месцы Беларусь?4

У Лагойску сутыкнуліся два аўтобусы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Маскве мужчыны масава спрабуюць знаёміцца, мацаючы дзяўчат за ягадзіцы. Так загадаў рабіць сэкс-коўч з Беларусі8

У Маскве мужчыны масава спрабуюць знаёміцца, мацаючы дзяўчат за ягадзіцы. Так загадаў рабіць сэкс-коўч з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць