Здарэнні6464

Трылер пад Гомелем: налётчыкі з Расіі жорстка збілі прадаўца матацыкла і згналі два байкі. Але міліцыя кінулася ў пагоню

22-гадовы жыхар Гомеля размясціў у інтэрнэце аб'яву пра продаж матацыкла «Suzuki GSX 1300R» Пакупнікі знайшліся ў Расіі. Два прыяцелі з Курскай вобласці прыехалі ў абласны цэнтр, і пачалі шукаць сустрэчы з прадаўцом, паведамляе прэс-служба абласной міліцыі.

Вечарам у пятніцу расіяне прыехалі ў в. Раманавічы Гомельскага раёна. Праз некаторы час на матацыкле «Yamaha FZ6» пад'ехаў і прадавец. У ходзе абмеркавання куплі-продажу адзін з пакупнікоў, узяўшы ў рукі малаток з гумавай галоўкай, стаў наносіць удары прадаўцу па галаве і іншых частках цела. Малады хлопец упаў. Налётчыкі, завалодаўшы двума байкамі, з'ехалі з месца злачынства. Сваячка пацярпелага, убачыўшы ў акно дома, як малады чалавек спрабуе ўстаць з зямлі, выклікала хуткую дапамогу і міліцыю.

Арыенціроўка была накіравана ва ўсе раённыя аддзелы міліцыі вобласці.

Пагоню ўзначалілі маёр міліцыі Руслан Калеснікаў і капітан Аляксандр Якаўцоў, што праводзілі рэйдавыя мерапрыемствы ў Добрушскім раёне.

Пры пад'ездзе да пасёлка Мядзведжы Лог супрацоўнікі ўбачылі два матацыклы, якія рухаліся на вялікай хуткасці ў бок мяжы з Расіяй. На адным з іх не было рэгістрацыйнага знака. Міліцыянты звязаліся з аператыўна-дзяжурнай службай. Старшы аператыўны дзяжурны Дзмітрый Шышкоў аддаў каманду ісці за байкамі, але не затрымліваць. Сілавыя ведамствы на кантрольна-прапускным пункце «Селішча» ўжо былі папярэджаны, рыхтаваліся блакаваць і затрымліваць згоншчыкаў.

Але матацыклісты збочылі з трасы ў кірунку в. Карма. За метраў трыста спыніліся. Міліцэйскі аўтамабіль праехаў за імі. Руслан Калеснікаў і Аляксандр Якаўцоў, мяркуючы, што зламыснікі паспрабуюць аб'ехаць пункт пропуску, вырашылі пайсці на затрыманне. Блакаваўшы, наколькі гэта было магчымым, матацыклы, дзяржаўтаінспектары выскачылі з машыны. Злачынцы, пабачыўшы міліцыянтаў, маментальна завялі байкі і паспрабавалі збегчы.

Але Аляксандр Якаўцоў паспеў скочыць на «Ямаху», што ўжо набірала хуткасць, і паваліць матацыкл на зямлю.

Той, хутка устаўшы, паспрабаваў збегчы. Руслан Калеснікаў, што падаспеў на дапамогу, затрымаў яго.

Другому расейцу на «Сузукі» усё ж удалося збегчы, ён абвешчаны ў вышук, але яго асоба высветлена.

На месца затрымання была выклікана следча-аператыўная група. У ходзе правядзення агляду сярод асабістых рэчаў 23-гадовага расіяніна знайшлі чорную вязаную шапку з прарэзамі для рота і вачэй.

Прадавец матацыкла з цяжкімі траўмамі шпіталізаваны і знаходзіцца ў рэанімацыі.

Каментары64

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы6

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы

Усе навіны →
Усе навіны

Аятала Хаменеі ўпершыню за некалькі тыдняў з'явіўся на публіцы

Дэпутат Гайдукевіч заклікаў нападаць на апазіцыянераў за мяжой: Гэты ўчынак будзе залічаны пры вяртанні15

Што вядома пра сетку кол-цэнтраў, якія ўцюхвалі беларускім пенсіянерам біядабаўкі4

Жонка трактарыста ўразіла колькасцю сыроў і каўбас, якія падарылі мужу на працы33

Дажджы вяртаюцца. Але будзе цёпла

У Мінску колькасць немаўлят скарацілася на траціну проці 2020 года21

Расія засакрэціла амаль усю статыстыку па дэмаграфіі5

Пошук у Google зніжае крэатыўнасць — людзі пачынаюць думаць аднолькава

Італьянскі матацыкліст зрабіў сэлфі з медзведзянём. Пасля гэтага яго насмерць разарваў дарослы мядзведзь6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы6

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць