Літаратура1515

У Вільні адкрываюць мемарыяльную шыльду Якуба Коласа на былой рэдакцыі «НН»

9 лістапада ў Вільні на будынку, у якім 110 год таму месцілася рэдакцыя газеты «Наша Ніва», адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця мемарыяльнай шыльды ў гонар народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на пасольства Беларусі ў Літве.

Фота Аляксея Патрыка, «Радыё Свабода»

Мемарыяльная шыльда з надпісам на літоўскай і беларускай мовах «У гэтым будынку ў 1907 годзе жыў і працаваў народны паэт Беларусі Якуб Колас» будзе адкрытая на будынку на скрыжаванні вуліц Trakų (Троцкай) і Pylimo (Завальнай).

Будынак са статуямі атлантаў, вядомы яшчэ з XV стагоддзя, належаў графам Тышкевічам. Яўстах Тышкевіч, стваральнік Лагойскага і Віленскага музеяў старажытнасцяў, захоўваў тут частку сваіх археалагічных збораў.

Раней у гэтым будынку дзейнічаў акруговы суд, дзе з 1884 да 1898 году працаваў адвакатам Францішак Багушэвіч. А яшчэ раней там збіраліся паўстанцы Кастуся Каліноўскага.

З траўня 1907 да вясны 1908 году тут месцілася рэдакцыя «першай беларускай газеты з рысункамі» — «Нашай Нівы». У памяшканні рэдакцыі жыў і працаваў Канстанцін Міцкевіч (Якуб Колас).

Каментары15

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку124

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Усе навіны →
Усе навіны

На толькі што адкрытай польскай мяжы ўжо ўтварылася чарга з трох тысяч аўтамабіляў3

Глабальны зрух у каталіцтве: у Індыі больш семінарый, чым у Італіі, а ксяндзы на падмену прыязджаюць у Еўропу з Афрыкі9

Украінскі марскі беспілотнік пад ураганным агнём даплыў да нафтаналіўнога тэрмінала Туапсэ і ўзарваў яго ВІДЭА4

Залужны: Украіну ўратуе стварэнне кіберфізічнай сістэмы абароны, з апорай на робатаў3

«Быў страчаны момант з Беларуссю». Зяленскі падчас выступлення ў ААН згадаў нашу краіну10

Аўтапэн замест партрэта. У Белым доме вытанчана паздзекаваліся з Джо Байдэна15

Ціханоўская ў Нью-Ёрку паразмаўляла з Каралем Наўроцкім ВІДЭА7

«Адзін мінус — тут я разлюбіў бульбу». Егіпцянін ажаніўся з беларускай і пераехаў у Брэст1

У Вялікабрытаніі з'явіўся вайсковы аташэ ў Беларусі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку124

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць