Свет66

Жаніха атручанай Юліі Скрыпаль падазраюць у супрацы з ФСБ

Жаніх Юліі Скрыпаль, атручанай разам з бацькам, былым супрацоўнікам ГРУ Сяргеем Скрыпалём, мог быць звязаны са спецслужбамі. Пра гэта паведамляе таблоід Mirror са спасылкай на знаёмых жанчыны.

Паводле звестак выдання, Юлія пражывала ў здымнай кватэры ў Маскве з мужчынам, якога звалі Сцяпан Вікееў, а пасля атручвання ў Вялікабрытаніі яе жаніх бясследна знік. Mirror піша, што мужчына працаваў пад кіраўніцтвам сваёй маці ў Інстытуце сучасных праблем бяспекі, які нібыта лічыцца «неад'емнай часткай» ФСБ. Па словах аднаго з сяброў Юліі, з часу атручвання ніхто яго не бачыў.

Знаёмыя жанчыны лічаць, што яе жаніх мог з самага пачатку быць прынадай, таму цяпер «яго бароніць ФСБ ў схованцы, дзе яго ніхто не знойдзе». Паводле іншай версіі, «схаваць» мужчыну магла яго заможная маці: жанчына заўсёды была супраць яго адносін са Скрыпаль і проста вырашыла зладзіць яму новае жыццё.

Суседзі таксама лічылі адносіны пары дзіўнымі: у маладых людзей былі дзве сабакі, аднак разам яны іх ніколі не выгульвалі.

Акрамя таго, таблоід піша, што пасля атручвання гаспадар ужо паспеў здаць жытло Юліі іншым арандатарам, рэчы жанчыны вывезлі, аднак яе машына ўсё яшчэ стаіць у двары.

У красавіку пляменніца былога шпіёна Вікторыя Скрыпаль таксама выказвала занепакоенасць з-за бойфрэнда Юліі. Яна распавядала, што лічыць яго дзіўным, а з моманту атручвання ён не азваўся ніводнага разу.

Сяргей і Юлія Скрыпалі былі атручаныя ў сакавіку ў брытанскім Солсберы. У тым, што адбылося улады Вялікабрытаніі абвінавацілі расейскія ўлады. Пазней былі названы імёны меркаваных атрутнікаў - імі выявіліся нейкія Аляксандр Пятроў і Руслан Башыраў. Масква ўсё абвінавачванні ў дачыненні адмаўляе.

Каментары6

Цяпер чытаюць

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Для ЗША будзе вялікай абразай, калі я не атрымаю Нобелеўскую прэмію20

Вясельнага фатографа з Мінска асудзілі па трох палітычных артыкулах, назвалі тэрарыстам і пасадзілі ў калонію2

Ва Украіне з'явіліся новыя банеры, адрасаваныя беларусам9

Антонаўка даражэйшая за бананы. Пачым цяпер прадаюць яблыкі?6

У Мінску ўсё ж назвалі прыпынкі ў гонар «паляка-рэваншыста» і «русафоба», супраць якіх марна ваявала Бондарава22

На польскай мяжы знікла чарга з легкавых аўтамабіляў1

Павел Дураў кажа, што яго атруцілі ў 2018 годзе: Я не мог дыхаць і нічога не бачыў. Думаў, гэта канец4

Берлінскі беларус напісаў, як у Мінску бедна, тандэтна і нудна. Яму рэзка адказаў Стась Карпаў59

«Чытала, што вашы хлопцы — супермены». Беларус паляцеў у Інданезію і там пазнаёміўся з жонкай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць