Здарэнні

Хлопец скраў аўто, а раніцай вярнуў на месца. Кіроўца пра крадзеж і не здагадаўся б, калі б не паведамленне ў месенджары

Незвычайны крадзеж адбыўся ў Мазыры: аўто на месцы, замкі не зламаныя, але ноччу машына калясіла па горадзе. Разабрацца ў сітуацыі дапамаглі камеры відэаназірання.

Раніцай мазырчук здзівіўся, прачытаўшы ў месенджары атрыманае сярод ночы паведамленне ад знаёмага таксіста: «Куды кірунак бярэш?» ​​Званок сябру выклікаў шэраг пытанняў: таксіст быў цалкам упэўнены, што не памыліўся і менавіта гэтую машыну бачыў каля гульнявога клуба.

Аднак Mercedes-Benz як і раней стаяў за акном, ды і ўсе замкі былі цэлыя.

Прыйшлося звяртацца ў міліцыю, дзе, дарэчы, паставіліся да гісторыі са скепсісам, але праверку правялі.

Камеры відэаназірання зафіксавалі, што менавіта гэты аўтамабіль пад'язджаў ноччу да гульнявога клуба. Праверка наведвальнікаў таксама дала вынік: падазрэнне ўпала на 20-гадовага хлопца, які пражывае ў раёне дома, дзе скралі аўто.

Аказалася, што ў свае 20 гадоў хлопец мае крымінальны досвед. У 2016 годзе ён скраў акумулятар з машыны, у наступным годзе скраў аўтамабіль. Але, вызваліўшыся ў 2018, вырашыў узяць машыну ў часовае карыстанне.

Зразумеўшы, што выкруціцца не атрымаецца, хлопец распавёў, як яму ўдалося зрабіць справу так, што нават уладальнік аўто нічога не заўважыў. Хлопец праверыў ручку машыны і выявіў, што дзверы незачыненыя. Больш за тое, старая мадэль завялася ключом ад іншай машыны. Таму нішто не перашкаджала скарыстацца аўтамабілем, пакуль усе спяць. Аднак выпадковы сведка зблытаў усе карты.

Цяпер ён зноў паўстане перад судом. Яму пагражае да 6 гадоў.

Каментары

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку124

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Усе навіны →
Усе навіны

На толькі што адкрытай польскай мяжы ўжо ўтварылася чарга з трох тысяч аўтамабіляў3

Глабальны зрух у каталіцтве: у Індыі больш семінарый, чым у Італіі, а ксяндзы на падмену прыязджаюць у Еўропу з Афрыкі9

Украінскі марскі беспілотнік пад ураганным агнём даплыў да нафтаналіўнога тэрмінала Туапсэ і ўзарваў яго ВІДЭА4

Залужны: Украіну ўратуе стварэнне кіберфізічнай сістэмы абароны, з апорай на робатаў3

«Быў страчаны момант з Беларуссю». Зяленскі падчас выступлення ў ААН згадаў нашу краіну10

Аўтапэн замест партрэта. У Белым доме вытанчана паздзекаваліся з Джо Байдэна15

Ціханоўская ў Нью-Ёрку паразмаўляла з Каралем Наўроцкім ВІДЭА7

«Адзін мінус — тут я разлюбіў бульбу». Егіпцянін ажаніўся з беларускай і пераехаў у Брэст1

У Вялікабрытаніі з'явіўся вайсковы аташэ ў Беларусі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку124

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць