Свет11

Bellingcat знайшоў дадатковыя пацверджанні сувязі ПВК «Вагнера» з ГРУ і мінабароны Расіі

Пра гэта ідзе гаворка ў расследаванні Bellingcat.

Наймітам расейскай прыватнай ваеннай кампаніі (ПВК) «Вагнер» выдавалі замежныя пашпарты з паслядоўнымі нумарамі ў адным і тым жа маскоўскім пашпартным стале, які раней выдаў фэйкавыя дакументы афіцэрам ГРУ Мішкіну (Пятрову) і Чапігу (Башыраву).

Следчыя спасылаюцца на апублікаваныя СБУ на прэс-канферэнцыі ў Кіеве спісы пасажыраў пасажырскіх самалётаў Мінабароны Расіі, якія перавозілі наймітаў, якія працавалі на ПВК «Вагнер». У ходзе гэтых рэйсаў, як паведамляецца, за другую палову 2018 года было перавезена 1012 наймітаў у Судан, ЦАР і ў іншыя краіны Афрыкі.

СБУ апублікавала тры спісы наймітаў ПВК «Вагнера». У першым спісе былі імёны, даты і месцы нараджэння, а таксама нумары ўнутраных і замежных пашпартоў шаснаццаці меркаваных наймітаў, сямёра з якіх, як паведамлялася, мелі замежныя пашпарты, выдадзеныя адной «серыяй» ў 2015 годзе, а яшчэ 9 атрымалі такія ж пашпарты ў 2017 годзе.

Варта адзначыць, што, хоць у спісе пазначаны месцы нараджэння з усёй Расіі, орган выдачы пашпартоў ва ўсіх выпадках — маскоўскае аддзяленне 770001.

Раней паведамлялася, што гэты пашпартны стол, вядомы як аддзяленне УФМС 770-001, рэгулярна выкарыстоўваецца для выдачы ўнутраных пашпартоў афіцэрам ГРУ пад прыкрыццём, напрыклад падазраваным у атручванні ў Солсберы, а таксама двум не звязаным з імі афіцэрам ГРУ пад прыкрыццём, абвінавачаных у Чарнагорыі ў падрыхтоўцы перавароту ў 2016 годзе.

Каманда Bellingcat і іншыя арганізацыі пасля высветлілі, што гэты пашпартны стол таксама выкарыстоўваўся для выдачы пашпартоў розным знакамітым замежнікам, якія атрымалі расійскае грамадзянства, напрыклад французскаму акцёру Жэрару Дэпардзье.

У трэцім, самым доўгім спісе, утрымліваюцца толькі імёны і даты нараджэння 149 меркаваных наймітаў ПВК «Вагнера», якія, па заяве СБУ, знаходзіліся ў Судане ў канцы 2018 і пачатку 2019 г. У СБУ ўдакладнілі, што першыя два спісы — фрагменты вялікага спісу з 149 чалавек.

Каманда Bellingcat праверыла спісы праз базу дадзеных расійскіх ўнутраных авіяпералётаў, якая ёсць у адкрытым доступе. З адзінаццаці спробаў ім удалося знайсці сем імёнаў са спісу СБУ. З іх тры былі знойдзеныя па нумарах ўнутраных пашпартоў, а яшчэ чатыры па адпаведнасці прозвішча, імя і даты нараджэння.

У атрыманым наборы дадзеных дзіўна было тое, што для ўсіх семярых у запісах аб унутраных авіяпералётах фігуравала адно і тое ж месца прызначэння. Усе сем здзяйснялі даволі мала авіяпералётаў, аднак кожны з іх здзейсніў хоць бы адзін пералёт, дзе пунктам прызначэння быў аэрапорт Пашкоўскі.

Пашкоўскі — асноўны аэрапорт горада Краснадар на поўдні Расіі. Як паведамлялі расійскія журналісты-следчыя, асноўны трэніравальны лагер ПВК «Вагнера» знаходзіцца ў раёне хутара Молькіна. Молькіна размяшчаецца прыкладна за 30 хвілінаў язды ад аэрадрома Пашкоўскі.

Многія з іх лёталі толькі ў гэты аэрапорт. Як правіла, мелі месца пералёты ў Пашкоўскі з Масквы ці Санкт-Пецярбурга, якія ішлі за пералётамі ў Маскву ці Санкт-Пецярбург з розных расійскіх рэгіёнаў, звычайна адпаведных месцу нараджэння пасажыра.

Акрамя таго, даследчыкам удалося выявіць рэйсы, на якіх па некалькі чалавек са спісу СБУ падарожнічалі групамі ў аэрапорт Пашкоўскі або з яго.

Двое з такіх пасажыраў лёталі па ўказаных у спісах замежных пашпартах толькі паміж Санкт-Пецярбургам і Пашкоўскім.

Раней сведчаннем пра сувязі ПВК «Вагнера» і ГРУ стала перахопленая тэлефонная размова высокапастаўленага афіцэра ГРУ з кіраўніком і «цёзкай» ПВК па пазыўныя Дзмітрыем «Вагнерам» Уткіным.

Раней каманда Bellingcat выявіла, што афіцэр ГРУ, які браў удзел у размове — палкоўнік Алег Іваннікаў, які ў 2014 годзе быў адпраўлены на ўсход Украіны і спрычыніўся да пастаўкі расійскай ракетнай устаноўкі «Бук», якая збіла MH17. Змест размовы сведчыць аб тым, што «Вагнер» непасрэдна падпарадкоўваецца палкоўніку Іваннікаву.

У Санкт-Пецярбургу знаходзіцца бізнэсмен Яўген Прыгожын, шырока вядомы ў СМІ як «кухар Пуціна».

Прыгожын аказвае кейтэрынгавыя паслугі Мінабароны Расіі і іншым дзяржаўным органам, а таксама лічыцца спонсарам ПВК «Вагнера».

Такім чынам, расследаванне Bellingcat пацвярджае, што асобы з спісу СБУ — сапраўды найміты або асобы, іншым чынам звязаныя з ПВК «Вагнера».

Вынікі праверкі спісаў пацвярджаюць таксама, што расейскія ўлады не проста церпяць аперацыі «Вагнера» за мяжой (якія па расейскаму заканадаўству з'яўляюцца незаконнымі), а актыўна спрыяюць правядзенню такіх незаконных аперацый пад камандаваннем Міністэрства абароны Расіі, у прыватнасці ГРУ.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана11

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прапануюць забараніць пераходзіць чыгуначныя рэйкі ў навушніках1

Студэнта з Кот д'Івуара публічна судзілі ва ўніверсітэце ў Гродне, яго вышлюць з краіны2

Дураў расказаў, што думае пра Маска, Цукерберга і Альтмана2

Шматдзетную маці, якая працавала ў банку і вяла блог, пасадзілі ў калонію і назвалі тэрарысткай6

Пуцін назваў расійскую атаку на дзевяціпавярховік у Кіеве, падчас якой загінулі 23 чалавекі, ударам па ваенным заводзе1

У Аргенціне выкрылі разведгрупу з Расіі1

Канапацкая прызналася, што гэта яна арганізавала візіт Келага ў Беларусь23

Беларусы, якія хочуць украінскі пашпарт, але не могуць адмовіцца ад грамадзянства Беларусі афіцыйна, змогуць зрабіць гэта дэкларатыўна2

Алексіевіч: Ціханоўская сімпатычная, шмат зрабіла, Латушка і Вячорка разумныя. Але няма адчування трываласці апазіцыі38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана11

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць