Усяго патроху

Раскопкі над Бярэзінай

30 ліпеня – 13 жніўня 2006 г. у горадзе Сьветлагорску арганізуецца чарговая моладзевая археалягічная экспэдыцыя. Месца археалягічных раскопак – каля вёскі Адрубы Кабанаўскага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці.

30 ліпеня – 13 жніўня 2006 г. у горадзе Сьветлагорску арганізуецца чарговая моладзевая археалягічная экспэдыцыя. Месца археалягічных раскопак – каля вёскі Адрубы Кабанаўскага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці.

Экспэдыцыю наладжвае Сьветлагорская раённая арганізацыя грамадзкага аб’яднаньня «Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны». Раскопкамі кіруе навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (г.Менск).

Ад’езд удзельнікаў са Сьветлагорску 30 ліпеня а 6-й гадзіне з чыгуначнай станцыі: 5 км на цягніку, затым – 15 км пешаходным спосабам. Цяжкі рыштунак адвозіцца са Сьветлагорску да месца раскопак на аўтамабілі. Вяртаньне ў Сьветлагорск 13 жніўня, для іншагародніх удзельнікаў магчымы ад’езд праз Жлобін.

Да ўдзелу ў экспэдыцыі запрашаюцца дзяўчаты і юнакі, якія цікавяцца гісторыяй, турысцкімі вандроўкамі – навучэнцы 9–11 клясаў, студэнты, моладзь. Удзел у экспэдыцыі – добраахвотны і неаплатны. Валянтэры працуюць па 4 гадзіны ў дзень на раскопках старажытнага гарадзішча, астатні час прысьвячаецца адпачынку.

Экспэдыцыя праводзіцца ў маляўнічым месцы на беразе ракі Бярэзіна. Валянтэры самастойна ўсталёўваюць намётавы летнік; харчаваньне гатуюць на вогнішчы. Усе пытаньні ў летніку вырашаюцца на прынцыпах самакіраваньня. Удзельнікі мусяць не баяцца складанасьцяў, мець моцны характар і заўсёды быць гатовымі прыйсьці на дапамогу сябрам. Вынікі раскопак будуць матэрыялам для навукі. Актыўныя ўдзельнікі заахвочваюцца пісьмовымі падзякамі Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Валянтэры павінны мець уласны рыштунак (намёт і іншае). Сьветлагорская арганізацыя ТБМ і Інстытут гісторыі забясьпечваюць харчаваньне ў экспэдыцыі, праезд ад Сьветлагорску да месца раскопак і ў зваротным кірунку.

Усе, хто зацікавіўся, могуць атрымаць дадатковую інфармацыю (сьпіс неабходнага рыштунку, зьвесткі аб археалягічных дасьледаваньнях на гарадзішчы Адрубы, фатаздымкі з экспэдыцыяў папярэдніх гадоў і гэтак далей):

паштовы адрас – аддзяленьне сувязі №2, паштовая скрыня 32, 247402, г.Сьветлагорск, Гомельская вобл., Беларусь;

тэлефоны – (+375) (0) (2342) 4-25-50, (0)(29) 709-04-33 – Андрэй Музычэнка, (0)(2342) 4-69-33 – Марыяна Мірчук, 4-76-13 – факс;

электронны адрас – .

Аб жаданьні ўзяць удзел у экспэдыцыі просьба паведаміць да 15 ліпеня.

Экспэдыцыя – гэта незабыўныя ўражаньні і добры летні адпачынак!

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі24

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Усе навіны →
Усе навіны

«Ужо сіл няма глядзець на гэтыя цэны». Беларусы скардзяцца на кошт аўтобусных білетаў у Літву4

«Чувак дзела сказаў». Людзі масава падтрымалі студэнта-афрыканца9

Вы выкідваеце чэкі з крамаў у макулатуру? Вы жорстка памыляліся2

«Я дзейнічаў паспешліва і дапусціў некалькі памылак». Сяргей Ціханоўскі запісаў відэа пра 100 дзён на волі57

У Мінску прадаюць кватэру за $2,3 мільёна. Што прапаноўваюць за такія шалёныя грошы? ШМАТ ФОТА9

У Офісе Ціханоўскай пракаментавалі рашэнне знізіць узровень яе фізічнай аховы ў Літве17

Беларус прапусціў стартавы матч у НХЛ. У яго няма амерыканскай візы

Эксперты назвалі тры бытавыя прыборы, якія ні ў якім разе нельга ўключаць праз падаўжальнік11

«Падумаў, што недзе побач мядзведзь». Нобелеўскаму лаўрэату ў лічбавым дэтоксе ўсё ж паведамілі пра ўзнагароду2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі24

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць