Усяго патроху

Выбар Валянціна Акудовіча – на байдарках па Нарачанскім краі

Беларускі філёзаф Валянцін Акудовіч – акрамя таго кандыдат у майстры спорту па альпінізьме і заўзяты турыст.

Беларускі філёзаф Валянцін Акудовіч – акрамя таго кандыдат у майстры спорту па альпінізьме і заўзяты турыст.

Аўтар незабыўнага «Мяне няма» знаецца ва ўсіх спосабах адпачынку: можна ісьці пешшу, ехаць на ровары. Аднак сам ён апошнія гады аддае перавагу водным вандроўкам. Гэтым летам плянуе разам зь сябрамі выправіцца ў падарожжа па Нарачанскім краі. Для ўсіх астатніх раіць некалькі маршрутаў, па якіх неаднойчы падарожнічаў.

Маршрут №1,

якім і сам пакіруе сёлета: Мядзел – рака Нарачанка – возера Нарач – рака Вяльля. Цудоўныя мясьціны, вельмі прыдатны для сплаву на байдарках маршрут.

Маршрут №2

Можна паехаць у Ракаў і адтуль ужо на байдарках кіравацца да Нёману па Іслачы і Заходняй Бярэзіне.

Маршрут №3

Самае глыбокае возера нашага краю – Доўгае – таксама прыцягальнае для адпачынку месца; ці разьмешчанае паблізу возера Шо – геаграфічны цэнтар Эўропы, з ракою Шошай.

Для вэлятурыстаў

Для аматараў ровараў, паводле словаў сп.Акудовіча, адкрытая ўся Беларусь, бо нашыя дарогі дазваляюць аб’ехаць яе ўсю. Тут можна прыдумаць уласны маршрут. Хтосьці можа даехаць электрычкай ці цягніком да пэўнай станцыі і адтуль кіравацца па абраным маршруце (рэкамэндуцца гістарычныя мясьціны Гарадзеншчыны і Віцебшчыны), а можна пачаць і зь Менску.

Пешая Віцебшчына

Для пешых падарожжаў найбольшую цікавасьць уяўляе паўночная Віцебшчына – найбольш чысты і малалюдны край, да таго ж найбольш лясісты. Прыгожая суворая прырода, непаўторны ляндшафт. Падыдуць і Налібоцкая зь Белавескай пушчы, але ў выпадку з апошняй трэба паклапаціцца пра дазвол на знаходжаньне ў памежнай зоне. Цікавым будзе і падарожжа ў глухое балоцістае Палесьсе.

Урал

Для аматараў гораў адзін з найстарэйшых альпіністаў Беларусі раіць свой ўлюбёны Паўночны Ўрал – дастаткова танны па нашым часе кірунак. Для тых, хто ў гарах упершыню, найлепшы варыянт – Карпаты, самыя блізкія і няцяжкія для пачаткоўцаў горы. Крым у гэтым сэнсе – нялетняя мясьціна: надта шмат людзей, а таксама складанасьці з заездам і выездам.

Сямён Печанко

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі24

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Усе навіны →
Усе навіны

«Ужо сіл няма глядзець на гэтыя цэны». Беларусы скардзяцца на кошт аўтобусных білетаў у Літву4

«Чувак дзела сказаў». Людзі масава падтрымалі студэнта-афрыканца9

Вы выкідваеце чэкі з крамаў у макулатуру? Вы жорстка памыляліся2

«Я дзейнічаў паспешліва і дапусціў некалькі памылак». Сяргей Ціханоўскі запісаў відэа пра 100 дзён на волі57

У Мінску прадаюць кватэру за $2,3 мільёна. Што прапаноўваюць за такія шалёныя грошы? ШМАТ ФОТА9

У Офісе Ціханоўскай пракаментавалі рашэнне знізіць узровень яе фізічнай аховы ў Літве17

Беларус прапусціў стартавы матч у НХЛ. У яго няма амерыканскай візы

Эксперты назвалі тры бытавыя прыборы, якія ні ў якім разе нельга ўключаць праз падаўжальнік11

«Падумаў, што недзе побач мядзведзь». Нобелеўскаму лаўрэату ў лічбавым дэтоксе ўсё ж паведамілі пра ўзнагароду2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі24

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць