Свет99

Ні пол, ні век не перашкода: ЕС намінаваў 65-гадовую эканамістку на пасаду кіраўніка МВФ

de.wikipedia.org

Крышталіна Георгіева, якая нарадзілася ў савецкай Балгарыі, а цяпер выканаўчы дырэктар Сусветнага банка, стала кандыдатам на пасаду старшыні МВФ у Еўрасаюзе, піша bbc.com.

Узгадненне кандыдатуры было вельмі напружаным і заняло некалькі тыдняў. У мінулую пятніцу раўнд перамоваў расцягнуўся на 12 гадзін.

Кандыдатуру Георгіевай падтрымалі Францыя і краіны Паўднёвай і Усходняй Еўропы, у той час як група краін на чале з Германіяй і Нідэрландамі выступала за іншага кандыдата, былога міністра фінансаў Нідэрландаў Ерана Дэсельблума. Ён таксама ўзначальваў групу міністраў фінансаў еўразоны, вёў праграму фінансавай дапамогі МВФ Грэцыі і фінансавае аднаўленне банкаў Іспаніі і Кіпра.

Кандыдатура Крысталіны Георгіевай набрала больш за палову галасоў дзяржаў-членаў ЕС, нават насуперак таму, што МВФ павінен будзе змяніць уласнае правіла для канчатковага адабрэння: кіраўніку ў дзень яго прызначэння павінна быць менш за 65, а Георгіевай спаўняецца 66 у жніўні гэтага года.

Аднак, паводле агенцтва Reuters, відавочна, што падтрымкі ЕС і ЗША будзе дастаткова, каб змяніць гэтае правіла.

Іншыя краіны могуць вылучыць кандыдатаў да 6 верасня. Канчатковыя вынікі выбараў новага старшыні МВФ будуць падведзены ў пачатку кастрычніка.

Пакуль выбарчы працэс не скончыцца, Крысталіна Георгіева прыпыніць свае паўнамоцтвы ў Сусветным банку.

Як выканаўчы дырэктар Сусветнага банка Крышталіна Георгіева асабліва настойліва ўздымала праблемы гендэрнай роўнасці і кліматычных змен.

Да прызначэння выканаўчым дырэктарам Сусветнага банка Крышталіна Георгіева была камісарам па міжнародным супрацоўніцтве пры Еўрапейскай камісіі.

Да гэтага яна выкладала і абараніла доктарскую дысертацыю па эканоміцы ва ўніверсітэце нацыянальнай і сусветнай эканомікі ў Сафіі.

На сваёй старонцы ў Твітары Крышталіна Георгіева напісала, што ўспрымае як вялікі гонар вылучэнне на пасаду кіраўніка МВФ, і далучыла допіс з сямейным фотаздымкам і каментаром: «Ад балгарскай вёскі да выканаўчага дырэктара Сусветнага банка — вось што такое магчымасць!»

За апошнія некалькі гадоў яна была вылучана на некалькі кіроўных пасадаў у вядучых міжнародных арганізацыях - ад пасады генеральнага сакратара ААН у 2016 годзе да пасады прэзідэнта Еўрапейскай камісіі і Еўрапейскай Рады сёлета.

Назіральнікі разглядаюць яе вылучэнне як спробу заходнееўрапейскіх краін змякчыць крытыку з боку краін Усходняй Еўропы, што ніводзін прадстаўнік постсавецкага блока не атрымаў кіраўнічай пасады ў Бруселі пасля майскіх выбараў.

Для іншых гэта рашэнне - яшчэ адзін знак канца эпохі ўплыву на еўрапейскую палітыку канцлера Германіі Ангелы Меркель.

З моманту стварэння двух буйных міжнародных фінансавых інстытутаў, МВФ і Сусветнага банка, пасля Другой сусветнай вайны МВФ звычайна ўзначальваў еўрапеец, а Сусветны банк - прадстаўнік ЗША.

Аднак, як піша New York Times, у нядаўнім інтэрв'ю міністр фінансаў ЗША Стывен Мнучын заявіў, што гэты парадак рэчаў не з'яўляецца абсалютным.

Папярэдняя кіраўніца МВФ Крысцін Лагард сышла ў адстаўку ў ліпені пасля таго, як яе абралі кіраўніком Еўрапейскага цэнтральнага банка.

Каментары9

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА7

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўскі сябар Ксеніі Лебедзевай, які сеў за шпіянаж, просіць абмяняць яго на беларускіх палітвязняў6

Астранаўтка зрабіла ФОТА рэдкай касмічнай маланкі

Студэнтка, якая ўцякла ад арышту ў 2020-м, працуе на крайняй поўначы Нарвегіі і зразумела скандынаўскі рэцэпт шчасця48

Сахашчык пачаў продажы кватэр у сваім новым праекце пад Варшавай18

Германія страціла першае месца ў Еўрасаюзе па папулярнасці сярод бежанцаў4

Падборка дэсертаў з ляснымі ягадамі2

Двое пажылых амерыканцаў уключылі абагравальнік на 1000 градусаў і загінулі8

Ці можна са сваёй ежай у кіно — юрыстка патлумачыла на канкрэтным прыкладзе

Украіна паспяхова атакавала аэрадром Барысаглебск пад Варонежам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА7

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць