Здарэнні11

У Егіпце разбіўся грузавы самалёт – загінулі беларуcы

У выніку катастрофы Ан-12, што здарылася сёння раніцай у Луксоры на поўдні Егіпта, загінулі ўсе пяць членаў экіпажу – двое грамадзян Украіны, двое беларусаў і адзін расіянін,
паведамляе газета.ру са спасылкай на крыніцы ва ўкраінскім пасольстве ў Каіры.

МЗС Украіны паведамляе, што загінулі чацвёра беларусаў.

Самалёт, што належаў паўднёваафрыканскай кампаніі «Аэраліфт», ляцеў з Уганды на Ўкраіну (у горад Нікалаеў). З невядомых прычын ён здзейсніў пасадку ў Луксоры. Пасля дазапраўкі, ён зноў узяў курс на пункт прызначэння, аднак пры ўзлёце машына рухнула на зямлю за 600 м ад ўзлётнай паласы і загарэлася.

Мяркуецца, што у Ан-12 адбылася ўцечка паліва. Тэхслужбы аэрапорту ў Луксоры рэкамендавалі пілотам не ляцець, пакуль не будуць ліквідаваныя няспраўнасці, але камандзір самалёту прыняў рашэнне ляцець на свой страх і рызыку.

Першы самалёт Ан-12 быў выпушчаны ў 1957 г. За 50 гадоў былі выпушчаныя 1400 такіх машын, з іх 180 машын былі страчаныя ў выніку аварый ці катастрофаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Генерал Келаг расказаў, чаму ЗША размаўляюць з Лукашэнкам5

Генерал Келаг расказаў, чаму ЗША размаўляюць з Лукашэнкам

Усе навіны →
Усе навіны

Збанкрутавала бюджэтная авіякампанія, якая лётала ў тым ліку з Вільні

У Слаўгарадзе міліцыянеры прыкінуліся махлярамі і патэлефанавалі пенсіянерцы2

У Талачынскім раёне супрацоўнікі ДАІ самі з'елі аленя, збітага машынай на дарозе9

У Мінску мужчына прыраўнаваў жонку і нанёс ёй 27 удараў нажом5

У Беларусі ў чарзе па бульбу зладзілі сапраўдныя «галодныя гульні»8

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт25

Брэнд, што робіць аўто для Пуціна, прывёз у Беларусь на выставу калекцыю адзення, абутку і сумак

Каля Мінска на дарогах устанавілі «берлінскія падушкі». Што гэта такое?2

Малдаване Беларусі галасавалі не так, як малдаване Расіі. Уплыў праеўрапейскіх настрояў у беларускім грамадстве?11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генерал Келаг расказаў, чаму ЗША размаўляюць з Лукашэнкам5

Генерал Келаг расказаў, чаму ЗША размаўляюць з Лукашэнкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць