Улада

Віцебскі БУНТ

17 чэрвеня падчас распаўсюду ўлётак з заклікам да негвалтоўнага супраціву затрыманыя актывісты новапаўсталай групы «Бунт» Кацярына Казак, Алена Казак, Аляксей Панасік, Дзяніс Дзянісаў, Тацяна Елавая, Іван Сьпірын, Вераніка Носань. Затрыманых трымалі да паўночы ў пастарунку (выпусьцілі толькі Дзянісава). Сьпірыну выставілі абвінавачаньні ў непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі (ён спрабаваў зьбегчы пры затрыманьні), астатніх уначы вывезьлі ў Воршу й пасадзілі ў менскую электрычку, бо – жыхары Менску. 19 чэрвеня Сьпірыну прысудзілі 15 сутак арышту.

Некалькі актывістаў засталіся ў Віцебску чакаць суду над Сьпірыным. Позна ўвечары трох зь іх – Тацяну Дзядок, Ільлю Шыманскага і Міхаіла Шубача затрымалі, калі яны пайшлі ў краму купляць прадукты на вячэру. Іх пратрымалі 3 гадзіны ў аддзеле міліцыі Віцебскага раёну й адпусьцілі без пратаколаў.

Пасьля паўночы ў арандаваную актывістамі кватэру ўварваліся міліцыянты і, заявіўшы, што суседзі скардзяцца на шум, пачалі аглядаць асабістыя рэчы прысутных. Пад гаўбцом знайшлі пакет з улёткамі, прыпісалі яго Мікіту Абраменку й забралі хлопца для складаньня пратаколу. Чакаючы сябра, моладзь сьпісала 10 старонак «Кнігі скаргаў і прапановаў» пратэстамі супраць несправядлівых дзеяньняў міліцыянтаў. Абраменку адпусьцілі, але за гэты час у пастарунак прывезьлі І.Бурыкіна і Яўгена Папковіча, якіх затрымалі за наяўнасьць балёнчыкаў з фарбай: напярэдадні ўначы ў Віцебску зьявіліся графіці «Бунт».

18 чэрвеня на адной з асьвятляльных вежаў летняга амфітэатру Крысьціна Шацікава ўзьняла нацыянальны сьцяг. Міліцыянты здымалі яе некалькі гадзінаў, выклікаўшы для гэтага нават 3 машыны МНС. Шацікава пацярпела падчас здыманьня, у пастарунку ёй стала дрэнна, і міліцыянты завезьлі яе сьпярша ў шпіталь хуткай дапамогі, а потым у абласную клініку.

Зьняты й скінуты міліцыянтам сьцяг падняла Тацяна Севярынец, маці палітвязьня Паўла Севярынца, якая выпадкова апынулася побач. За гэта міліцыянты зьвінавацілі яе ў тым, што хацела зьнішчыць важны рэчавы доказ. Жанчыну разам з Шацікавай і фотакарэспандэнтам недзяржаўнай газэты «Віцебскі кур’ер-М» Сержуком Серабром (ён фатаграфаваў усе падзеі) завезьлі ў Кастрычніцкі РУУС Віцебску. С.Серабра зьвінавацілі ў хуліганстве й прысудзілі штраф у 0,5 б.в. Фатаздымкі ў памяці ягонага фотаапарату былі сьцёртыя міліцыянтамі.

19 чэрвеня К.Шацікаву за «несанкцыяваны пікет», хуліганства ў грамадзкім месцы і непадпарадкаваньне работнікам міліцыі судзьдзя Кастрычніцкага суду Валянціна Міхасёва аштрафавала на 150 б.в., пасьля чаго асуджаную зноў павезьлі ў РУУС па «зноў адкрытых акалічнасьцях справы». Яе завезьлі на псыхіятрычную экспэртызу, потым дапыталі, а 20 чэрвеня вывезьлі ў Воршу й пасадзілі ў менскую электрычку. У Чыгуначным судзе Віцебску ў гэты ж час Сяргея Шабанава і Я.Папковіча асудзілі на 1 б.в. кожнага за «дробнае хуліганства», а І.Бурыкіна прызналі невінаватым, але пасьля суду таксама затрымалі. Разам зь імі затрымалі й Дз.Дзянісава, які прысутнічаў на судзе.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Славацкі палітолаг, былы кіраўнік амерыканскага фонда PACT лабіруе збліжэнне з Лукашэнкам

Славацкі палітолаг, былы кіраўнік амерыканскага фонда PACT лабіруе збліжэнне з Лукашэнкам

Усе навіны →
Усе навіны

Іран запусціў новую серыю ракет па Ізраілі, адна ўдарыла па бальніцы

Міністр асветы Расіі павіншаваў «Артэк» з памылкай5

Украінская спявачка Ані Лорак атрымала расійскае грамадзянства3

Пуцін назваў заявы пра жаданне Расіі напасці на НАТА трызненнем3

Мінскі краязнавец расказаў, якім было Замчышча і чаму знікла з карты сталіцы1

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду2

Пуцін заявіў, што гатовы сустрэцца з Зяленскім, але падпісваць з ім нічога не будзе9

У Кітаі жанчына выжыла пасля 22-х удараў нажом дзякуючы грудным імплантам

У Польшчы на беларуса напаў рабаўнік проста на вуліцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Славацкі палітолаг, былы кіраўнік амерыканскага фонда PACT лабіруе збліжэнне з Лукашэнкам

Славацкі палітолаг, былы кіраўнік амерыканскага фонда PACT лабіруе збліжэнне з Лукашэнкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць