Грамадства

Вынікі конкурсаў ТБШ «Беларускі настаўнік 2008 года»

Журы конкурса «Беларускі Настаўнік 2008 года» пад старшынствам вядомага пісьменніка Уладзіміра Арлова вызначыла наступных педагогаў пераможцамі‑лаўрэатамі:

Трэгубава Ніна Барысаўна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры, аўтарскага спецкурса «Лунінеччыназнаўства» Лунінецкага ліцэя Брэсцкай вобласці, кіраўнік раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай і рускай моў і літаратуры (скончыла БДПУ, вышэйшая катэгорыя, стаж — 17 гадоў);

Мянькоў Юры Уладзіміравіч, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Баравабудскага навучальна‑педагагічнага комплекса дзіцячы сад — базавая школа Кармянскага раёна» Гомельскай вобласці, актыўны аўтар рэспубліканскага друку па пытаннях методыкі і выхавання, двойчы прызёр рэспубліканскага конкурса метадычных распрацовак «Адкрыты ўрок» (2006 і 2007 гг.) (скончыў Магілёўскі дзяржуніверсітэт, І катэгорыя, стаж — 6 гадоў);

Тухта Валеры Уладзіміравіч, настаўнік гісторыі і геаграфіі Слабадской СШ‑сада Лепельскага раёна Віцебскай вобласці, кіраўнік гісторыка‑краязнаўчага гуртка «Нашчадкі» (скончыў Магілёўскі дзяржуніверсітэт, І катэгорыя, стаж — 12 гадоў).

Што з’яўляецца адметнасцю сёлетняга конкурса?

Усе ўдзельнікі — спецыялісты гуманітарнага профілю, актыўна займаюцца краязнаўствам, выступаюць у СМІ ці/і выпускаюць школьныя выданні, большасць з іх атрымалі рэкамендацыі кіраўніцтва адукацыйнай установы. Усіх пераможцаў аб’ядноўвае моцная любоў да Бацькаўшчыны, роднай мовы, яны з’яўляюцца лідэрамі і аўтарытэтнымі Настаўнікамі у сваім рэгіёне.

Конкурс адукацыйных выданняў. Пераможцамі сталі.

Газета «Волат». Выданне краязнаўчай моладзі Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Рэдактар Аляксей Сюдак. Выходзіць з 2004 года, усяго 23 нумары. Мае электронны варыянт у інтэрнеце.

Краязнаўчая газета «Бялыніцкая даўніна». Выданне краязнаўцаў Бялыніччыны Магілёўскай вобласці. Рэдактар Барыс Вырвіч (з кастрычніка 2007 г). Першы нумар пабачыў свет 15 красавіка 2000 г. (рэд. Міхась Карпечанка), як краязнаўчы альманах да газеты «Паходня». Выйшла 24 нумары.

Вучнёўская газета «Наш край» і іншыя выданні гісторыка‑патрыятычнага клуба «Спадчына», вёска Дварэц Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Кіраўнік клуба — настаўніца і бібліятэкар Наталля Ляўкевіч.

«Школьнае Задняпроўе», газета СШ № 8 г.Оршы Віцебскай вобласці. Аўтар праекта Мікалай Камароўскі, кіраўнік школьнага літаратурнага гуртка, старшыня ТБШ Оршы. Штомесячнае беларускамоўнае выданне вучняў школы, пры ёй працуе вучнёўскае літаб’яднанне «Прыдняпроўская рунь». Выйшла больш паўсотні нумароў, а таксама — паэтычныя зборнікі «Прыдняпроўская рунь» і «Красаванне».

Алесь Лозка, кіраўнік аргкамітэта конкурса, старшыня ТБШ

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ваяр з Беларускага добраахвотніцкага корпуса: Я жыў у ружовай бурбалцы5

Ваяр з Беларускага добраахвотніцкага корпуса: Я жыў у ружовай бурбалцы

Усе навіны →
Усе навіны

«Вагнер» завербаваў людзей у Лондане, каб тыя выкралі расійскага бізнэсмена Чычваркіна. Адзін з іх перапісваўся з «Minsk KGB»6

Як Трамп выкарыстоўвае «тэорыю вар'ята», каб мяняць свет пад сябе. І ў яго атрымліваецца4

«У вас ёсць усяго некалькі хвілін». Што рабіць, калі навальніца, ураган або смерч засталі на прыродзе2

На гарадзішчы на Менцы знайшлі фрагмент амфары з рунай11

Прэм'ер Даніі: ЕС трэба пераўзброіцца за гэтыя пяць гадоў2

У Канадзе раскрыта змова «антыўрадавага апалчэння» з удзелам вайскоўцаў2

Кіраўнік кадравай службы Трампа Серхіа Гор аказаўся ўраджэнцам Ташкента Сяргеем Гарахоўскім11

«Самае прыгожае свята лета». Турысты расказалі, як з'ездзілі на Купалле ў Сулу3

Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам унутраных спраў Літвы. Размова ішла па-беларуску12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ваяр з Беларускага добраахвотніцкага корпуса: Я жыў у ружовай бурбалцы5

Ваяр з Беларускага добраахвотніцкага корпуса: Я жыў у ружовай бурбалцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць