Грамадства55

Вязень, які знутры Акрэсціна чуў нядзельны Марш: У мяне слёзы пацяклі

«Наша Ніва» пагаварыла з чалавекам, які быў на Акрэсціна, калі пад сцены прыйшлі некалькі тысяч удзельнікаў Маршу ў падтрымку палітвязняў.

Фота Надзеі Бужан

«На Акрэсціна я быў не з «палітычнымі». Але ведаў, што ў нядзелю будзе Марш. І ўвечары пачуўся шум, лозунгі: «Выпускай!», «Жыве Беларусь!», «Свабоду палітвязням!» — расказвае суразмоўца. —

Чуваць было добра. Але сукамернікі не асабліва зацікавіліся — маўляў, ну прыйшлі і пакрычалі, і што, нікога ж не адпусцяць усё роўна.

Як па мне, то ці варта было пратэстоўцам ісці пад Акрэсціна — складанае пытанне. З аднаго боку, стала горш, бо цяпер забаранілі стаяць валанцёрам, а яны вельмі дапамагалі тым, хто выходзіць без рэчаў, хто не ведае, як трапіць дадому.

Але калі ты ўнутры, то гэтыя гукі з Маршу прыдаюць вельмі шмат сіл. Я калі чуў, у мяне нават слёзы пацяклі. Адчуваеш падтрымку, што ты не адзін».

Таксама на Акрэсціна цяпер прымаюць перадачы толькі ў чацвер, спасылаючыся на каранавірус. Гэта таксама звязана з тым, што пад Акрэсціна прыйшлі пратэстоўцы, мяркуе былы вязень.

«Бо санітарных мер унутры ізалятара асаблівых не было. Калі мяне прывезлі, то далі вадкасць апрацаваць рукі — і ўсё. Масак няма ў тых, хто сядзіць, з работнікаў большая частка носіць, але частка — не. Ды і невядома, ці з медыцынскіх мэтаў тыя, хто ў масках, ці каб схаваць твар. У асноўным у іх чорныя маскі з тканіны, не медыцынскія».

Фізічнага гвалту падчас зняволення не было, кажа суразмоўца. Але вельмі цяжкія санітарныя ўмовы.

«Прыбіральня ўся ў фекаліях, няма куды нагу паставіць, яе ніхто не мые. Проста ў камеры немагчыма дыхаць ад таго паху», — скардзіцца былы вязень.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі10

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Усе навіны →
Усе навіны

Чым цяпер займаецца экс-удзельнік гурту ЛСП Пятро Клюеў?4

Украінскія дроны атакавалі важны хімзавод у Пермскім краі3

Лукашэнка прапанаваў Германіі аднавіць адносіны, здымаючы памежныя і іншыя бар'еры6

Пратэсты «пакалення Z» у Марока — забітыя тры чалавекі3

Ты спіш, а мозг працуе. Як з дапамогай простага трука рашаць у сне праблемы і нараджаць ідэі3

Інжынеры стварылі парашут-кірыгамі, які абяцае ідэальна прамы і танны спуск4

На буйным хімзаводзе «Азот» у Пермскім краі прагрымелі моцныя выбухі5

Адроджаныя лютаваўкі Ромул і Рэм адзначылі свой першы дзень нараджэння3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі10

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць