Грамадства

Мінчукам разбілі вокны з бел-чырвона-белымі сняжынкамі. Міліцыя: «Гэта выказванне меркавання»

«Асобы выказалі сваю нязгоду з разьмяшчэньнем у вакне вобразу бел-чырвона-белага сьцяга», — такі адказ атрымала гаспадыня кватэры зь міліцыі. Белыя і чырвоныя сьняжынкі правіселі два дні, піша Свабода.

Ірына да Калядаў вырашыла ўпрыгожыць сваё вакно бел-чырвона-белымі сьняжынкамі.

«Сьцяг мы не вывешвалі, бо раптам што. Падумалі, што сьняжынкі — гэта не забаронена. Хацелі такім чынам выказаць сваю пазыцыю, каб бачылі суседзі і людзі, якія праходзяць поруч, каб бачылі, што нас шмат. У нас на суседніх вокнах аркушы паперы вісяць, але нашы сьняжынкі не спадабаліся найбольш», — расказвае Ірына.

«Ноччу ў вакно кінулі гайкі»

За сьняжынкі ў вакно Ірыны ўначы прыляцелі гайкі, вакно разьбітае.

«Гэта было а палове на трэцюю ночы. Мы спалі ў пакоі, калі прыляцелі дзьве гайкі. Мы выклікалі міліцыю. У міліцыі адразу ўдакладнілі, ці вісела ў вакне «незарэгістраваная сымболіка»», — прыгадвае Ірына.

Гаспадары кватэры ацанілі шкоду ад дзеяньняў невядомых у 270 рублёў.

«Сфатаграфавалі ўсю кватэру»

У міліцыі не палічылі патрэбным шукаць тых, хто кідаў у вакно гайкі. У адказе з Маскоўскага РУУСа паведамілі, што «асобы выказалі нязгоду з разьмяшчэньнем у вакне вобразу бел-чырвона-белага сьцяга». Калі прыехалі, адфатаграфавалі ўсю кватэру.

«У ходзе праверкі орган крымінальнага перасьледу прыходзіць да высновы, што ў цяперашні час, у сувязі з палітычнымі падзеямі ў краіне, сярод асобаў зь ліку грамадзянскай супольнасьці, маюцца асобы, якія нэгатыўна ставяцца да бел-чырвона-белай сымболікі», — гаворыцца ў адказе зь міліцыі.

Ірына чакала падобнага, але не чакала, што справу нават ня будуць заводзіць.

«Мы зразумелі, што далей дамагацца справядлівасьці бессэнсоўна. Мы разьлічвалі, што шукаць гэтых людзей ня будуць, але не чакалі, што праверка скончыцца так хутка, што справу нават не завядуць», — кажа Ірына.

Сьняжынкі правіселі два дні, шыбы пабілі ў ноч на Каляды. Ужо праз 5 дзён у міліцыі вырашылі, што ніякага складу злачынства ў тым, што адбылося, няма. Пазьней Ірына атрымала запісы з камэр відэаназіраньня на доме, і там бачна, што гайкі ў вакно кідала група людзей у масках.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Чаму ў беларускай турме так моцна худзеюць? Тлумачым

Чаму ў беларускай турме так моцна худзеюць? Тлумачым

Усе навіны →
Усе навіны

З заявы па выніках саміту НАТА выключылі крытыку Расіі і абяцанне прыняць у альянс Украіну8

Невядомыя спрабуюць наняць фатографа для здымкі прысутных на сустрэчы з Ціханоўскім у Варшаве32

Беларускія студэнты зноў едуць працаваць на БАМ4

У мінскім офісе «Свету танкаў» масава патруціліся супрацоўнікі5

Найбуйнейшы ў свеце тэлескоп, названы ў гонар дачкі эмігрантаў з Вільні, перадаў першыя ФОТЫ космасу

Расійскія чыноўнікі хочуць павыпраўляць падручнікі гісторыі ў краінах СНД — ім не падабаецца, як пра Расію там пішуць18

За паўгода правоў пазбавілі больш за 10 тысяч кіроўцаў7

Балючая гісторыя ад «Купалаўцаў» — пра пошукі ідэнтычнасці і прадчуванне вайны. Пабывалі на прэм'еры «Валізка»

Блогер Коршун: Сваякі палітвязняў пытаюцца, як так атрымалася, што Ціханоўскі выйшаў, а іх дзеці і мужы працягваюць сядзець51

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ў беларускай турме так моцна худзеюць? Тлумачым

Чаму ў беларускай турме так моцна худзеюць? Тлумачым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць