Грамадства

Асноўнае за 22 лютага: Лукашэнка ў Сочы, Крываносаў і «зарад энергіі», закінутыя хаты за 29 рублёў

Узгоднены праект указа: закінутыя хаты будуць прадаваць па 29 рублёў

Праект указа аб адчужэнні жылых дамоў і ўдасканаленні работы з трухлявымі дамамі, што пустуюць, ужо «ўзгоднены з усімі зацікаўленымі».

17-гадовага Мікіту Залатарова з Гомеля пакаралі 5 гадамі выхаваўчай калоніі за «масавыя беспарадкі»

22 лютага суддзя Дзмітрый Дэбой вынес прысуд па крымінальнай справе за «масавыя беспарадкі». 17-гадовы Мікіта Залатароў пакараны 5 гадамі выхаваўчай калоніі.

Паглядзіце, як ваенкам Крываносаў, які ціснуў руку Лукашэнку, перадае падначаленым «зарад энергіі», а тыя — іншым ВІДЭА

Падчас завяршэння «Усебеларускага народнага сходу», што прайшоў 11-12 лютага ў Мінску, ваенны камісар Гомельскай вобласці Андрэй Крываносаў вырашыў паціснуць руку Лукашэнку, спадзеючыся атрымаць «зарад энергіі і рашучасці».

«Грошы не выкінутыя на вецер»: Лукашэнка падзякаваў Пуціну за дапамогу эканоміцы Беларусі

На сустрэчы з Пуціным у Сочы Аляксандр Лукашэнка заявіў, што з 33 дарожных карт па інтэграцыі Беларусі і Расіі засталося 6-7, над якімі працягваюць працаваць урады.

У Магілёве праз палітыку звольніўся геніяльны гадзіннікавы майстар

Генадзь Галоўчык працаваў у Музеі гісторыі Магілёва, абслугоўваў гадзіннік на Ратушы. Больш такіх у Магілёве, а можа, і ва ўсёй Беларусі, няма.

Беларускі бізнэсмен захаваў кантроль над трубаправодам ва Украіне, але спыніў транзіт дызпаліва

Мікалай Варабей, які валодае 51 адсоткам акцый украінскай кампаніі «Прикарпатзахідтранс», захоўвае кантроль над прадуктаправодам, нягледзячы на санкцыі, ухваленыя Радай нацыянальнай бяспекі і абароны Ўкраіны 19 лютага супраць Віктара Медведчука, які валодаў іншай часткай акцый гэтай кампаніі.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы6

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы

Усе навіны →
Усе навіны

Аятала Хаменеі ўпершыню за некалькі тыдняў з'явіўся на публіцы

Дэпутат Гайдукевіч заклікаў нападаць на апазіцыянераў за мяжой: Гэты ўчынак будзе залічаны пры вяртанні15

Што вядома пра сетку кол-цэнтраў, якія ўцюхвалі беларускім пенсіянерам біядабаўкі4

Жонка трактарыста ўразіла колькасцю сыроў і каўбас, якія падарылі мужу на працы33

Дажджы вяртаюцца. Але будзе цёпла

У Мінску колькасць немаўлят скарацілася на траціну проці 2020 года21

Расія засакрэціла амаль усю статыстыку па дэмаграфіі5

Пошук у Google зніжае крэатыўнасць — людзі пачынаюць думаць аднолькава

Італьянскі матацыкліст зрабіў сэлфі з медзведзянём. Пасля гэтага яго насмерць разарваў дарослы мядзведзь6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы6

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць