Усяго патроху

Як мінімалізм стаў модным

Мінімалізм — гэта філасофія жыцця з мінімумам рэчаў.

Фота Depositphotos.com

Японка Марыя Конда прадала 11 мільёнаў асобнікаў кніг, прысвечаных уласнай сістэме прыбірання хаты і ролі мінімалізму ў падтрыманні парадку.

Яе ідэйныя паплечнікі — Джошуа Філдс Мілбёрн і Раян Нікадэмус, аўтары серыяла «Мінімалізм. Дакументальны фільм пра важныя рэчы». Серыял распавядае пра матэрыяльныя рэчы, якія нам належаць. У багажы яго стваральнікаў, акрамя сваіх шоу, ёсць яшчэ і паспяховыя ўласныя кнігі і блогі, піша ВВС.

Дзіва што мінімалізм стаў такім папулярным. У сучасных дамах цяпер сапраўды шмат рэчаў — для амерыканскіх дамоў іх лічба складае ў сярэднім 300 тысяч. Супраць гэтага змагаецца так званы «рух мікрадамоў», якія звычайна займаюць не больш за 40 квадратных метраў. Мікрадамы дапамагаюць рэалізаваць жаданне знізіць кошт жыцця і зрабіць яго больш простым і вольным.

Але мінімалізм значна старэйшы за сённяшнія тэндэнцыі, яму каля 2500 гадоў. Узнікненне мінімалізму звязваюць з фігурай Дыягена. Гэты філосаф амаль не меў маёмасці: у яго быў плашч, кій і скураная торба. Да таго ж, ён зусім не карыстаўся грашыма. Такім чынам Дыяген адмаўляўся ад прынцыпаў грамадства, звязаных з абавязковым назапашваннем маёмасці і набыццём нейкага сацыяльнага статусу, то-бок ён быў самым першым мінімалістам.

Праз пару соцень гадоў у старажытнай Грэцыі ўзнікае роднасная мінімалізму філасофія стаіцызму. Асноўныя прынцыпы стоікаў — просты лад жыцця, прыняцце перамен і канцэнтрацыя на сабе і супольнасці, а не на маёмасці.

Водгукі стаіцызму можна знайсці ў кнізе нашай сучасніцы Грэтхен Рубін «Парадак звонку, спакой унутры». Рубін верыць у тое, што матэрыяльныя прадметы маюць сваё духоўнае вымярэнне і што мы часта займаемся шопінгам, каб рэалізаваць нейкія нематэрыяльныя патрэбы, напрыклад, каб парадаваць родных. Яна сцвярджае, што, калі людзі пазбаўляюцца непатрэбных рэчаў, яны адчуваюць сябе нашмат больш энергічнымі і здольнымі канцэнтравацца на справах, а таксама яны бачаць перад сабой больш магчымасцяў.

Але галоўным мінімалістам планеты хутчэй можна назваць брытанскага архітэктара Джона Поўсана. Ён практыкуе мінімалістычны падыход у працы ўжо больш за 40 гадоў, ствараючы ў такім стылі аб’екты накшталт модных крам, музеяў і нават храмаў. Адзін з прынцыпаў падыходу Поўсана сфармуляваны ў яго словах: «Трэба шмат практыкі, каб пазбаўляцца ад лішняга да таго моманту, калі ўжо больш не можаш адымаць».

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»9

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчаты ламаюць сабе ногі, каб паменшыць рост — лічыцца, што аперацыя дапаможа знайсці каханне6

Палітвязень Паднябенны павесіўся ў ШІЗА магілёўскай калоніі4

Польшча збірае экстранную раду бяспекі6

Зяленскі: Пуцін сказаў Трампу, што захопіць Данбас за тры-чатыры месяцы2

«Гэта акт вайны»: кангрэсмен ЗША заявіў, што Расія атакавала НАТА10

Беларуска вярнулася з Польшчы і купіла сельскую школу, дзе раней вучылася — што яна там робіць?17

У Польшчы працуе каля 117 тысяч беларусаў3

Што робіцца з выездам з Беларусі раніцай у сераду?

Родным братам старажытнай царквы Навагрудка нечакана аказаўся храм з узбярэжжа Эстоніі — але невыпадкова2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»9

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць