Грамадства

За паўгода ў калоніі адправілі больш за 4 тысячы чалавек

Вярхоўны суд апублікаваў статыстку за першае паўгоддзе 2021-га. Усяго было асуджана больш за 17,5 тысяч чалавек, за краты адправілі 4052, амаль кожнага чацвёртага. Апраўдальныя прысуды, як заўсёды, на ўзроўні статыстычнай пагрэшнасці — 0,14%. Пажыццёвы тэрмін атрымалі чатыры чалавекі, аднаго чалавека суд пастанавіў расстраляць.

Стала істотна менш карупцыйных злачынстваў. Практыка апошняга года паказвае, што ў фокусе праваахоўнікаў цяпер іншыя злачынствы — усё больш за ўдзел у мітынгах, каментары на адрас прадстаўнікоў улады, супраціў сілавікам. За карупцыю асудзілі 232 чалавек (летась за гэты перыяд было на 154 больш), хабары атрымалі 80 чалавек, далі хабары — 58 чалавек.

За шэсць месяцаў суды разгледзелі больш за 105 тысяч адміністратыўных справаў. Амаль 65,5 тысяч беларусаў па выніку заплацілі штрафы, больш за 18 тысяч — адправілі на суткі. Колькі справаў было за пратэсную дзейнасць, ВС не паведамляе. Нядаўна ўвялі новае пакаранне — грамадскія працы, але за паўгода толькі дзевяць чалавек атрымалі яго.

Каментары

Цяпер чытаюць

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Для ЗША будзе вялікай абразай, калі я не атрымаю Нобелеўскую прэмію20

Вясельнага фатографа з Мінска асудзілі па трох палітычных артыкулах, назвалі тэрарыстам і пасадзілі ў калонію2

Ва Украіне з'явіліся новыя банеры, адрасаваныя беларусам9

Антонаўка даражэйшая за бананы. Пачым цяпер прадаюць яблыкі?6

У Мінску ўсё ж назвалі прыпынкі ў гонар «паляка-рэваншыста» і «русафоба», супраць якіх марна ваявала Бондарава22

На польскай мяжы знікла чарга з легкавых аўтамабіляў1

Павел Дураў кажа, што яго атруцілі ў 2018 годзе: Я не мог дыхаць і нічога не бачыў. Думаў, гэта канец4

Берлінскі беларус напісаў, як у Мінску бедна, тандэтна і нудна. Яму рэзка адказаў Стась Карпаў59

«Чытала, што вашы хлопцы — супермены». Беларус паляцеў у Інданезію і там пазнаёміўся з жонкай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць