Эканоміка

Каля 50 рублёў штогод. Уладальнікі кватэр, магчыма, будуць плаціць падатак

У Беларусі прапануецца адмяніць падатковую льготу для ўладальнікаў кватэр. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам першы намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко, перадае БелТА.

Прапануецца адмена падатковай льготы ў дачыненні да кватэр у шматкватэрных жылых дамах.

Паведамляецца, што мэта гэтага новаўвядзення — зраўнаваць умовы падаткаабкладання грамадзян, якія з'яўляюцца ўладальнікамі індывідуальнага жылля, а таксама павысіць напаўняльнасць мясцовых бюджэтаў.

Мяркуецца, што ў якасці падатковай базы будзе разліковы кошт кватэр, які будзе вызначацца Падатковым кодэксам. Будзе прымяняцца стандартная стаўка ў памеры 0,1%. Паведамляецца, што сярэдняя сума падатку па стандартнай кватэры для грамадзян у Мінску складзе каля 50 рублёў у год, у рэгіёнах — каля 25 рублёў.

Захаваюцца льготы ў дачыненні да пенсіянераў, інвалідаў, шматдзетных сем'яў і іншых неабароненых слаёў насельніцтва.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што Польшча і Беларусь хочуць адзін ад аднаго пры вызваленні Пачобута? А Канапацкая вызвалася стаць паручыцелем2

Што Польшча і Беларусь хочуць адзін ад аднаго пры вызваленні Пачобута? А Канапацкая вызвалася стаць паручыцелем

Усе навіны →
Усе навіны

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена116

За што сёння далі Нобеля па хіміі?1

Пракуратура хоча, каб міліцыя больш жорстка карала хатніх тыранаў: патрабуюць актыўней выкарыстоўваць ахоўнае прадпісанне6

У Пецярбургу застрэлілі вядомага архітэктара на вачах 10‑гадовай дачкі. Забойца, меркавана, вярнуўся з вайны6

«Па вечарах прыбіраў ІТ-офісы». Размовы з навукоўцамі з Акадэміі навук3

27‑гадовая полька памерла на райскім востраве ад ачышчальнай дыеты. Дзяўчына важыла 27 кг15

Прэм'ер-міністр Літвы: Узровень аховы Ціханоўскай скарэкціраваны з улікам узроўню пагроз25

Букмекеры назвалі двух галоўных фаварытаў на Нобеля па літаратуры2

У Мінску вызначылі, у якім раёне сталіцы найлепшыя камунальнікі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што Польшча і Беларусь хочуць адзін ад аднаго пры вызваленні Пачобута? А Канапацкая вызвалася стаць паручыцелем2

Што Польшча і Беларусь хочуць адзін ад аднаго пры вызваленні Пачобута? А Канапацкая вызвалася стаць паручыцелем

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць