Літаратура

«Адгадай, бабуля, што такое «буля». Скурко даслаў з турмы новыя дзіцячыя вершы

Андрэй Скурко — палітвязень, кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу «Нашай Нівы». Ён і раней пісаў казкі, вершыкі і складаў сцэнары коміксаў для дзіцячых выданняў, але тыя, якія ён дасылае з турмы, — неперавышаныя.

Ён піша іх для свайго паўтарагадовага сына.

Вось адзін з апошняй порцыі.

Буля

Адгадай, бабуля,
Што такое «буля».
Можа, гэта бегемот?
Ці малінавы кампот?
Можа, бульба? Ці бульдог?
Можа, бык ці насарог?
Бурбалка ў ванне?
Кіт у акіяне?
Гэта ж проста адгадаць!
Булі — вунь яны ляжаць:
Са смятанай, і карыцай,
І з павідлам, і з клубніцай
У кавярні на вакзале,
Дзе бабулю мы чакалі.

У Скурко цяжкая форма дыябету, знаходжанне ў турме можа прывесці да страшнага пагаршэння здароўя. Можа яшчэ і таму ён піша такія поўныя пранізлівай любові творы.

«Я быў прыемна здзіўлены арыгінальным сюжэтам і тонкім разуменнем дзіцячай псіхікі. А яшчэ — бліскучым валоданнем словам. Было такое адчуванне, што маеш справу з творам прызнанага мэтра, — нагэтулькі ўсё дасканала», — піша ветэран беларускай выдавецкай справы, у тым ліку дзіцячай літаратуры, Зміцер Санько.

Яны ўсё жыццё пісалі для вас, працавалі для людзей. Цяпер вы можаце напісаць для іх, вы можаце таксама зрабіць грашовы перавод.

Марціновіч Ягор Аляксандравіч

Скурко Андрэй Генадзевіч

СІЗА-1, Мінск, вул. Валадарскага 2, 220030

Каментары

Цяпер чытаюць

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Усе навіны →
Усе навіны

У манастыр Наталля Пяткевіч падабрала да хустачкі французскае паліто17

У Падмаскоўі загінуў кіраўнік кампаніі-пастаўшчыка кампазітных матэрыялаў для МС-21 і паранены будаўнік касмічнага цэнтра, адкрытага Пуціным3

Кібератака паралізавала працу аэрапортаў па ўсёй Еўропе2

У Траецкім прадмесці Мінска прадаецца кватэра плошчай 118 квадратаў1

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні6

Саудаўская Аравія ў рамках абароннага саюза з Пакістанам можа атрымаць доступ да ядзернай зброі

Моніка Белучы і Цім Бёртан разарвалі адносіны1

Каскадзёры скакалі з самага высокага будынка Мінска2

Чмякаюць, сёрбаюць і ліжуць пальцы: хто з беларусаў падняўся на мукбангу10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць