Нямеччына дамовілася аб спыненні палётаў уцекачоў з Ірака ў Беларусь. Іарданія таксама адмяняе некалькі рэйсаў
Нямеччына дамовілася аб спыненні палётаў уцекачоў з Ірака ў Беларусь, заявілі ў Міністэрстве замежных спраў Нямеччыны, паведамляе Deutsche Welle.

Там адзначылі, што Іарданія таксама адмяніла некалькі чартарных рэйсаў.
Пачынаючы са жніўня, у Нямеччыне назіраецца лавінападобны рост колькасці нелегальных мігрантаў, якія прыбываюць з Польшчы. У жніўні на нямецка-польскай мяжы было выяўлена 713 чалавек, якія незаконна прыбылі ў Нямеччыну, з іх 474 — праз Беларусь.
Да 21 кастрычніка колькасць нелегальных мігрантаў, якія трапілі ў 2021 годзе ў Нямеччыну па беларускім маршруце, склала 6162 чалавекі.
Каментары